Іван Кірылавіч Утарушын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. К. Утарушын)
Іван Кірылавіч Утарушын
Фатаграфія
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1921(1921-10-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 1978(1978-08-08) (56 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, тэкстыльнае мастацтва[d] і жывапіс
Вучоба
Член у

Іван Кірылавіч Утарушын (8 кастрычніка 1921, с. Вязжыліна, Чыцінская вобласць, РСФСР — 8 жніўня 1978) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1951 годзе Маскоўскі тэкстыльны інстытут. Вучыўся ў Р. Пашкова, В. Пачымайлава, Б. Заказнова. Дыпломная праца — комплекс дэкаратыўных тканін бытавога прызначэння[1].

З 1952 года выкладаў у Львоўскім дзяржаўным інстытуце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва[1]. ​Удзельнік мастацкіх выставак з 1952.

Выкладаў у 1962—1978 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член БСМ з 1967 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная тканіна

Працаваў у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (тэкстыльны малюнак), а таксама ў жывапісе.

Асноўныя творы: комплекс дэкаратыўных тканін бытавога прызначэння, узоры тканін для абіўкі мэблі «Лета», «Восеньскія лісты», «Палоскі», «Елачка», «Бяроз-ка», эскізы сукеначных набіўных тканін «Вясеннія ручаі», «Зімовая казка» і дэкаратыўных дываноў «Белая вежа» і «Лясная быль»; пейзажны цыкл «Закарпацце».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Утарушын Іван Кірылавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.