Аагоній (клетка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аагоній — няспелая палавая клетка, здольная да мітозу.

У большасці жывел папярэднікі аагоніяў — першасныя палавыя клеткі — размнажаюцца за кошт мітатычных дзяленняў падчас міграцыі ў ганады. Так, у млекакормячых ў пачатку міграцыі маецца каля 50 ганацытаў, да канца міграцыі - каля 5000. Патрапіўшы ў ганады, у асобін жаночага полу першасныя палавыя клеткі ператвараюцца ў аагоніі. Аагоніі працягваюць дзяліцца мітатычным шляхам. За кошт дзялення аагоніяў падчас аагенеза звычайна адбываецца шматразовае павелічэнне колькасці папярэднікаў палавых клетак. Колькасць дзяленняў відаспецыфічна. У некаторых жывел, напрыклад у рыб і амфібій, перыядычнасць мітатычных дзяленняў аагоніяў звязана з сезонным размнажэннем і адбываецца ў пэўны сезон года на працягу ўсяго жыцця.

У млекакормячых размнажэнне аагоніяў прыпадае на унутрычэраўны перыяд развіцця плоду. Так, у чалавека максімальная колькасць аагоніяў (6-7 мільенаў) назіраецца ў пяцімесячнага плоду. Далей адбываецца масавая дэгенерацыя палавых клетак: іх колькасць у нованароджанай дзяўчынкі складае каля аднаго мільена, а да сямі гадоў скарачаецца да трохсот тысяч.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Голиченков В. А., Іваноў Я. А., Никерясова Е. Н. Эмбриология. — Масква, 2004.