Аазіс
Jump to navigation
Jump to search

Аазіс каля Ікі, Перу
Аазіс (ад ст.-грэч.: ὄασις са ст.-егіп.: wḥȝt) — размешчаны каля прыроднага вадаёма астравок расліннасці пасярод пустыні.
Аазісы могуць істотна розніцца па велічыні і характары: ад невялікіх сажалак, абкружаных фінікавымі пальмамі да цэлых гарадоў з сельскагаспадарчай дзейнасцю і прамысловасцю.
У Антарктыцы аазісам называецца тэрыторыя, свабодная ад снегу і лёду.
У пераносным сэнсе — ціхае, спакойнае месца сярод навакольнага тлуму і мітусні.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Оазис (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Оазис // Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей [Пер. с нем.]. — М.: ДиректМедиа Паблишинг, 2007. (руск.)