Абарона Быхава (1659)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Быхава абарона 1659. Адбывалася ў маі—снежні 1659 y час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 супраць расійскага войска. У пачатку 1657 пасля 18-месячнай аблогі расійскія войскі з казакамі І.Нячая штурмам захапілі Быхаў. У 2-й палове 1658 Нячай здрадзіў цару і перайшоў на бок Яна II Казіміра. Сваёй рэзідэнцыяй ён зрабіў Стары Быхаў. Войска расійскіх ваявод Змеева і Лабанава-Растоўскага 14.5.1659 падышло да горада і пачало яго новую аблогу, якая працягвалася да 4 снежня і скончылася начным штурмам. Поспеху штурму садзейнічала здрада членаў гарадскога магістрата і каменданта Быхаўскага замка немца Шульца. Шмат было забіта абаронцаў замка, y т.л. Нячай, знішчана палонная шляхта. У адбудаваным замку размясціўся расійскі гарнізон.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).