Рускае царства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рускае царства
руск.: Русское царство

Seal-of-Ivan-4 1539 a.svg
1547 — 1721 гг.


Flag of Russia.svg
Flag of Oryol (variant).svg Russian-coa-1667.png


[крыніца не пазначана 1211 дзён]
Сцяг Цара Маскоўскага з 1693[1]
Герб Рускага царства
Russian Tsardom 1500 to 1700.png
Руская дзяржава ў      1500,      1600 і      1700.
Сталіца Масква (15471712)
Санкт-Пецярбург (17121721)
Мова(ы) руская
Рэлігія праваслаўе
Плошча у 1547 г. — 3 млн км²
у канцы XVII стагоддзя — 14,5 млн км².
Насельніцтва у канцы XVI стагоддзя — 5 млн
у 1640-я гг. — 7 млн
у 1670-я гг. — 11 млн
у 1719 годзе — 15 млн
Форма кіравання Саслоўна-прадстаўнічая манархія
Дынастыя 3 дынастыі (Рурыкавічы, Гадуновы, Раманавы)
1 кіраўнік па-за дынастыямі
Цар усяе Русі
 - 1547—1584 Іван IV Грозны (першы)
 - 1682—1721 Пётр I Вялікі (апошні, прыняў тытул імператара)
Найбуйнейшыя гарады Масква, Яраслаўль, Казань, Ноўгарад
Валюта Рубель
Пераемнасць
Вялікае Княства Маскоўскае
Расійская імперыя
Сцяг Расіі Гісторыя Расіі
Lesser Coat of Arms of Russian Empire.svg
Усходнія славяне, народ русь
Старажытнаруская дзяржава (IXXIII стагоддзя)
Удзельная Русь (XIIXVI стагоддзя); (аб'яднанне)

Наўгародская дзяржава (11361478)

Уладзіміра-Суздальскае княства (11571389)

Маскоўскае княства (12631547)

Рускае царства (15471721)
Расійская імперыя (17211917)
Расійская рэспубліка (1917)
Савецкая Расія (19171922)
СССР (19221991)
Расійская Федэрацыя1991)

Назвы | Кіраўнікі | Храналогія | Экспансія
Партал «Расія»

Маскоўская дзяржава, Руская цэнтралізаваная дзяржава, Масковія, Маскоўская Русь, Рускае царства[2] (руск.: Русское царство)[3][4] або ў візантыйскім варыянце Расійскае царства (руск.: Российское царство)[5][6][7]) (англ.: Muscovy, ням.: Moskowien) — дзяржава, якая існавала ў перыяд паміж 1547 і 1721 гг.[8][9] Назва «Расійскае царства» была афіцыйнай[9] назвай Расіі ў гэты гістарычны перыяд. Таксама афіцыйнай была назва рꙋсїѧ.

У 1547 годзе вялікі князь маскоўскі Іван IV Грозны быў каранаваны царом і прыняў поўны тытул: «Вялікі цар, Божаю літасцю цар і вялікі князь усяе Русі, Уладзімірскі, Маскоўскі, Наўгародскі, Пскоўскі, Разанскі, Цвярскі, Югорскі, Пермскі, Вяцкі, Балгарскі і іншых»[10], пазней, з пашырэннем межаў Рускай дзяржавы, да тытула дадалося «цар Казанскі, цар Астраханскі, цар Сібірскі», «і ўсяе Паўночнай краіны валадар»[11].

Па тытулатуры Рускаму царству папярэднічала Вялікае Княства Маскоўскае, а яго пераемніцай стала Расійская імперыя[12][13][14]. У гістарыяграфіі таксама існуе традыцыя перыядызацыі рускай гісторыі, паводле якой прынята гаварыць пра ўзнікненне адзінай і незалежнай цэнтралізаванай Рускай дзяржавы ў эпоху кіравання Івана III Вялікага. Ідэя аб'яднання рускіх земляў (у тым ліку тых, што апынуліся пасля мангольскага нашэсця ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы) і аднаўлення Старажытнарускай дзяржавы прасочвалася на працягу ўсяго існавання Рускай дзяржавы і перадалася ў спадчыну Расійскай імперыяй[15][16].

Тэрыторыя Рускага царства ў канцы XVI ст. складала каля 5,5 млн км²: на поўначы даходзіла да Баранцава і Белага мораў, на паўночным усходзе ўключала Урал, на паўночным захадзе гранічыла з Нарвегіяй, Швецыяй і Інфлянцкім ордэнам, на захадзе і паўднёвым захадзе — з Вялікім Княствам Літоўскім, на поўдні не мела акрэсленых межаў. Насельніцтва каля 9—10 мільёнаў чал. Поруч з маскавітамі таксама жылі лапары, ханты, комі, удмурты, татары, мары, чувашы, мардва, карэлы і іншыя. У ходзе захопніцкіх войнаў з Вялікім Княствам Літоўскім маскоўскія акупанты неаднойчы гвалтоўна вывозілі да сябе значныя групы літвінаў (беларусаў). Літоўскія перасяленцы зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё тамтэйшага рамяства і духоўнай культуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1547 Івана Грознага каранавалі як цара. У 1550-я ён далучыў Казанскае і Астраханскае ханствы, у залежнасць ад Масквы трапілі Вялікая Нагайская арда і Сібірскае ханства, пачалося засваенне маскавітамі Сібіры. Іван Грозны распачаў Інфлянцкую вайну (15581582), у выніку якой Масква страціла некаторыя паўноўчна-заходнія землі.

Пасля ўзыходжання на прастол Фёдара Іванавіча (15841598), апошняга з дынастыі Рурыкавічаў, у Рускім царстве надыйшоў г. зв. Смутны час. Адметнасцю панавання Барыса Гадунова (15981605), Ілжэдзмітрыя I (1606) і Васіля Шуйскага (16061612) былі вострыя сацыяльныя канфлікты і палітычная нестабільнасць[17]. Вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавы (16091618), якая мела на мэце вярнуць Смаленск і іншыя гарады, падтрымаць прэтэндэнта на маскоўскі сталец Дзмітрыя-Самазванца I, з 1610 вялася, каб забяспечыць гэты сталец за абвешчаным царом Уладзіславам Жыгімонтавічам. У 1613 на маскоўскі сталец абралі Міхаіла Фёдаравіча (16131645), першага гаспадара з дынастыі Раманавых. Вайна Расійскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632—1634 скончылася для Масквы няўдала.

3 пачаткам панавання Аляксея Міхайлавіча (16451676) маскоўскі ўрад узяў курс на захоп сучасных беларускіх і ўкраінскіх зямель. Трынаццацігадовая вайны (16541667 мела для Літвы катастрафічны характар і скончылася стратай Смаленшчыны, Севершчыны і Левабярэжнай Украіны. Разам з тым яна выклікала ў Расійскай дзяржаве рэзкае пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча (сялянская вайна 16701671 на чале з Разіным, шматлікія паўстанні, у тым ліку ў Маскве)[18].

Адметнасцю панавання Фёдара Аляксеевіча (16761682), Соф'і Аляксееўны (16821689), Івана V Аляксеевіча (16821696), Пятра I (16821725) было павелічэнне намаганняў атрымаць выхад да Чорнага мора, спыніць агрэсіўную палітыку Крымскага ханства і Асманскай імперыі. Пасля сканчэння Вялікай Паўночнай вайны (17001721), у выніку якой да Рускага царства адыйшлі землі Балтыі, адбылося абвяшчэнне Расійскай імперыі (1721).

Дзяржаўны і палітычны лад[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўна-палітычны лад Расійскай дзяржавы аформіўся да сярэдзіны XVI ст. Гэты была феадальная манархія з станавым прадстаўніцтвам. Вярхоўная заканадаўчая, судовая і выканаўчая ўлада належала цару; дарадчы, судовы і выканаўчы орган — Баярская дума.

У сярэдзіне XVIXVII стагоддзяў склікаліся станава-прадстаўнічыя Земскія саборы. Да 1550-х узніклі цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання — прыказы, у паветах (руск.: уезд) намеснікаў замянялі станавыя органы кіравання — губныя і земскія ізбы.

Фіксацыя праўных нормаў Расійскай дзяржавы адбылася ў Судзебніках 1497 і 1550, Саборным улажэнні (1649).

Адукацыя і культура[правіць | правіць зыходнік]

Першыя сярэднія школы адкрыліся ў XVII ст. у Маскве, у 1687 адбылося заснаванне першай вышэйшай навучальнай установы — Славяна-грэка-лацінскай акадэміі.

Кнігадрук узнік у сярэдзіне XVI ст. у Маскве, 1-ю датаваную кнігу («Апостал») у 1564 выдалі выхадцы з Літвы І. Фёдараў і П. Мсціславец. Шырокае распаўсюджанне мелі хронікі («Ліцавы летапісны звод», Уваскрасенскі летапіс, Ніканаўскі летапіс і інш.), ствараліся гістарычныя аповесці («Задоншчына», «Сказанне пра Мамаева пабоішча», творы А. Паліцына, І. Цімафеева і інш.), пашыраліся перакладныя творы («Александрыя», «Траянскае сказанне» і інш.). Сярод публіцыстаў XVIXVII стагоддзяў вылучаюцца Ф. Карпаў, І. Перасветаў, Ермалай-Еразм, Авакум.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Большасць насельніцтва складала сялянства. Да сярэдзіны XVII ст. завяршыўся працэс праўнага афармлення прыгону. Буйнымі рамеснымі прадпрыемствамі былі Гарматны (з канца XV ст.) і Манетны (заснаваны ў 1534) двары ў Маскве. У канцы XVI ст. узніклі першыя мануфактуры (паперні), у XVII ст. працавалі Хамоўны (палатняны) двор у Маскве, жалезаапрацоўчыя заводы ў Кашыры і Туле, шкляны і парахавы заводы ў Маскве і іншыя.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэнсіўна развівалася мураваная фартыфікацыя. У XVI ст. завяршылася ўзвядзенне крамлёў у Ніжнім Ноўгарадзе, Туле, Каломне, Зарайску, Смаленску, Серпухаве, пазней і ў іншых гарадах. Абарончае значэнне мелі Кірыла-Белазерскі, Салавецкі і іншыя манастыры.

Зноскі

  1. Современная реконструкция — по Белавенец П. И. Флаг Царя Московского, хранившийся в кафедральном соборе города Архангельска с 1693 года // Бюллетень Управления геральдики Государственной архивной службы Российской Федерации, октябрь 1993. — Вып. № 1. — С. 3.
  2. Нацыянальны атлас Беларусі. – Мн., 2002. – 292 с.
  3. Костомаров Н. И., 2004, С. 340.
  4. Крымскае ханства — артыкул з Кругасвет
  5. Российский и русский // Справочно-информационный портал Грамота.ру − русский язык для всех (www.gramota.ru)(Праверана 15 студзеня 2014)
  6. Зимин А. А., Хорошкевич А. Л. Россия времени Ивана Грозного.м: Наука, 1982.
  7. Перевезенцев, С. В. Смысл русской истории.м: «Вече», 2004.
  8. «22 кастрычніка 1721 года ў Пецярбургу ў Троіцкам саборы цару Пятру I быў паднесены тытул „імператар“. Прынята лічыць, што менавіта ў гэты дзень Расійскае царства афіцыйна ператварыліся ў Расійскую імперыю і пачаўся адлік новага, імперскага перыяду ў гісторыі краіны» Гл.: Агеева О. Г. Титул императора Петра I и понятие «империя» в России в первой четверти XVIII в. // Межславянские взаимоотношения и связи. — М., 1999. — С. 5.
  9. 9,0 9,1 Хорошкевич А. Л., 1993, C. 40.
  10. Хрестоматия по древней русской литературе / Сост. Н. К. Гудзий — м: Просвещение, 1973. — С. 296.
  11. Именной царский указ «О титулах царском и государевой печати», 1667. — цит. по Талина Г. В. Предисловие // Царская власть в XVII веке: титулование и положение // образовательный интернет-портал «Слово» (www.portal-slovo.ru) (Праверана 3 снежня 2013)
  12. Хорошкевич А. Л., 1993, Большой государственный герб Российской империи. Венцы и короны, скипетры и державы: «Смена внешних форм правления — сначала великое княжение, с 1547 года царство, с 1722 года империя — требовала и смены знаков власти, создания новых, переосмысления старых».
  13. Культурология: Учебное пособие / Сост. и отв. ред. А. А. Радугин. — м: Центр, 2001. — 304 с. — ISBN 5-88860-046-6 — Гл. 2. — § 1.: «С 1547 года, с венчания Ивана IV на царство, Русь стала называться Россией. Официальное название страны — Российское государство, Россия».
  14. Перевезенцев С., д.и.н. Первый царь // Сайт Всеукраинского общественного объединения «Единое Отечество» (www.otechestvo.org.ua), 31.1.07.: «16 января 1547 года великий князь Иван IV Васильевич принял царский титул, а Московское великое княжество превратилось в Российское царство».
  15. Флоря Б. Н. Русское государство и его западные соседи (1655-1661 гг.) — М: Индрик, 2010. — С. 10. — ISBN 978-5-91674-082-0.
  16. Пашуто В. Т., Флоря Б. Н., Хорошкевич А. Л., 1982
  17. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 520.
  18. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 521.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]