Перайсці да зместу

Абертон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абертон (ням.: Oberton[1]) — музычны дадатковы, больш высокі тон, які ўзнікае пры гучанні асноўнага тона і надае яму асблівае адценне або тэмбр.

У фізіцы, абертон разумеецца як простая (сінусаідальная) састаўная складанага вагання (механічнага, электрычнага) з частатой, вышэйшай за асноўную. Любое перыядычнае ваганне выяўляецца як сума асноўнага тону і абертону. Амплітуда і частата абертону вызначаюцца ўласцівасцямі вагальнай сістэмы і спосабам яе ўзбуджэння. Абертоны з частотамі, кратнымі частаце асноўнага вагання, называюцца гарманічнымі, іншыя — негарманічнымі (уласцівыя гукам сірэн, шумам). Ад сукупнасці частот асноўнага вагання і абертона залежыць тэмбр гуку.

У музычнай акустыцы гарманічныя абертоны, размешчаныя ва узыходным парадку, утвараюць натуральны гукарад. У комплексе з асноўным тонам яны складаюць музычны гук і, хоць гучаць слабей за асноўны тон і на слых не распазнаюцца, надаюць яму пэўную афарбоўку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.11