Аблвыканкамзах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Абласны выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (скарочана Аблвыканкамзах або Аблвыкамзах) — першы вышэйшы заканадаўчы (паміж з'ездамі Саветаў) орган савецкай улады на Заходнім фронце і на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, неакупіраванай германскімі войскамі часткі Віленскай, Смаленскай (з красавіка 1918) губерняў, што ўтваралі Заходнюю вобласць. Дзейнічаў з 26 лістапада (9 снежня) 1917 па 2 студзеня 1919 гг. у Мінску19 лютага 1918 г. — эвакуіраваны у Смаленск).

Створаны ў выніку зліцця выканкамаў абласнога Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў (35 чалавек), Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерні (35 чал.) і Франтавога камітэта Заходняга фронту (100 чал.); уключаны таксама і 17 прадстаўнікоў прафсаюзаў: рабочых (11 чал.), чыгуначнікаў (4 чал.), паштова-тэлеграфных служачых (2 чал.). Пад кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) узначальваў усё ваенна-палітычнае і гаспадарчае жыццё Заходняй вобласці (з верасня 1918 Заходняй камуны) і фронту. Складаўся з 15 камісарыятаў (аддзелаў).

Прэзідыум: старшыня Мікалай Уладзіміравіч Рагазінскі, з 17 (30) студзеня 1918 Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў; таварышы старшыні М. І. Крывашэін, П.Казлоў; сакратары І. Я. Алібегаў, Гарашчук, П. П. Осіпаў.

Для каардынацыі дзейнасці камісарыятаў і вырашэння найбольш важных пытанняў створаны Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту. Друкаваны орган — газета «Советская правда», «Западная коммуна». На II з'ездзе Саветаў Заходняй вобласці (10-14 красавіка 1918 г., Смаленск) склад Аблвыканкамзаха паменшаны да 75 чал., створаны новыя аддзелы. Ліквідаваны ў сувязі са стварэннем Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Борьба за Советскую власть в Белоруссии, 1918―1920 гг. : Сб. документов и материалов: В 2 т. / Ин-т истории партии при ЦК КПБ ― фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС [и др.]. Т. 1: Февраль 1918 г. — февраль 1919 г. / [Сост.: Э. Л. Козловская, В. А. Круталевич, Л. П. Нарыш-Блук и др.]. — Мн.: Беларусь, 1968. — 602 с. — (Из истории гражданской войны: Документы и материалы).
  • Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Документы и материалы: 40 лет 1917—1957 / Ин-т истории партии ЦК КПБ—филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС, Институт истории Академии наук БССР, Архивное управление БССР; [Сост.: В. В. Скоробогатый и др.]. Т. 2: Победа Социалистической революции и упрочение Советской власти в Белоруссии: Октябрь 1917 г. — март 1918 г. — Мн.: Государственное издательство БССР, 1957. — 1070 с.
  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.
  • Круталевич, В. А. Рождение Белорусской Советской Республики: На пути к провозглашению республики, октябрь 1917 — декабрь 1918 г. / Ред.: А. Ф. Хацкевич, И. А. Юхо; Академия наук Белорусской ССР, Ин-т философии и права. — Мн.: Наука и техника, 1975. — 334, [1] с.
  • Нестеренко, Е. И., Осмоловский, В. П. Советы Белоруссии, октябрь 1917 — январь 1919 г. / Е. И. Нестеренко, В. П. Осмоловский; Под ред. И. М. Игнатенко. — Мн.: Наука и техника, 1989. — 230, [2] с. — ISBN 5-343-00020-7.
  • Путем борьбы и труда: По материалам научной конференции, посвященной 70-летию образования БССР и Компартии Белоруссии / [Редкол.: Р. П. Платонов (рук.) и др. — Мн.: Беларусь, 1989. — 237, [2] с. — ISBN 5-338-00606-5.