Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў
арм.: Ալեքսանդր Մյասնիկյան
Myasnikov.jpg
сцяг
Старшыня Прэзідыума ЦБ КП(б) Беларусі
31 снежня 1918 — 4 сакавіка 1919
Папярэднік: пасада заснаваная
Пераемнік: пасада скасаваная
 
Партыя: РСДРП(б) з 1906
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава
Веравызнанне: атэізм
Нараджэнне: 28 студзеня (9 лютага) 1886(1886-02-09)
Нахічавань-на-Доне, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя
Смерць: 22 сакавіка 1925(1925-03-22) (39 гадоў)
каля Тбілісі

Алякса́ндр Фё́даравіч Мясніко́ў (сапр. Мяснікян) (18861925) — адзін з кіраўнікоў падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Мінску, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі універсітэт (1911). 3 верасня 1917 г. да мая 1918 г. старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б). 3 лістапада 1917 г. галоўнакамандуючы Заходнім фронтам, са снежня выконваючы абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, са студзеня 1918 г. старшыня Аблвыканкамзаха. У студзені—лютым 1919 г. член Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, старшыня ЦБ КП(б)Б. У лютым 1919 г. Старшыня ЦВК БССР, намеснік старшыні СНК БССР і народны камісар па ваенных справах. Член ЦБ КП(б)Б у 1919 г., член Прэзідыума ЦК КП(б) Літбел у сакавіку 1919 – верасні 1920 гг. Летам 1920 начальнік палітупраўлення Заходняга фронту.

3 восені 1920 ваенны арганізатар, сакратар Маскоўскага камітэта РКП(б), з 1921 старшыня СНК і нарком па ваенных справах Армянскай ССР, з 1922 старшыня Саюзнага Савета ЗСФСР, потым 1-ы сакратар Закаўказскага крайкама РКП(б). Член РВС СССР, член Прэзідыума ЦВК СССР у 1923—25.

Аўтар артыкулаў па пытаннях марксісцкай тэорыі, гісторыі рэвалюцыйнага руху, армянскай літаратуры.

Загінуў у авіяцыйнай катастрофе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хаўратовіч І. Мяснікоў // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.