Мікалай Іванавіч Крывашэін
Мікалай Іванавіч Крывашэін | |
---|---|
руск.: Николай Иванович Кривошеин | |
Нараджэнне |
1885 Ржэў, Цвярская губерня, Расійская імперыя |
Смерць |
5 кастрычніка 1936 Масква, СССР |
Партыя | РСДРП(б) |
Дзейнасць | рэвалюцыянер |
Мікалай Іванавіч Крывашэін (руск.: Николай Иванович Кривошеин) (1885, Ржэў, Цвярская губерня, Расійская імперыя — 5 кастрычніка 1936, Масква, СССР) — дзяржаўны дзеяч Савецкай Расіі. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі. Член РСДРП(б).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1915 г. на Заходнім фронце, вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат. У 1917 салдат 37-га пяхотнага запаснога палка. З сакавіка 1917 г. член Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з красавіка член бальшавіцкай фракцыі выканкома [Заходняга фронту 1-га склікання, дэлегат I Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РСДРП(б), дэпутат Устаноўчага сходу ад Заходняй акругі і фронту. З лістапада член часовага бюро ВРК Заходняга фронту, старшыня выканкома Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерні, ганаровы старшыня Мазырскага Савета сялянскіх дэпутатаў. Удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з'езда 1917 г. Са студзеня 1918 г. намеснік старшыні Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, ў лютым член штаба Заходняга фронту, са снежня начальніка гарнізона Мінска. З ліпеня 1919 г. на Заходнім фронце, камандаваў чырвонаармейскім атрадам пад Баранавічамі.
З 1926 г. начальнік аддзела Саюзтэкстыльінвейгандаль. Арыштаваны ў ліпені 1936 г., прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1989 г.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Карніловіч, Э. Крывашэін Мікалай Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 268.
- Протасов Л. Г. Люди Учредительного собрания: портрет в интерьере эпохи / Л. Г. Протасов. — М.: РОССПЭН, 2008. — 460, [3] с. — ISBN 978-5-8243-0972-0.