Аблучанскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аблучанскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1945
Насельніцтва
  • 25 513 чал. (1 студзеня 2018)[5]
Плошча
  • 13 300 км²
Аблучанскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аблу́чанскі раён (руск.: Облу́ченский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Аблучча.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле плошчы раён з’яўляецца найбуйнейшым у вобласці, размяшчаецца ў паўночнай і паўночна-заходняй яе частцы. На поўдні мяжуе з Бірабіджанскім, Ленінскім і Акцябрскім раёнамі ЯАВ, на поўначы і паўночным усходзе з Хабараўскім краем, на захадзе з Амурскай вобласцю і КНР.

Па цэнтральнай частцы раёна праходзяць Транссібірская магістраль і федэральная аўтамабільная траса М58 «Амур». Горны комплекс Малога Хінгана займае большую частку раёна. 2/3 тэрыторыі пакрыта лесам, пераважна хвойных парод.

Горны рэльеф раёна спрыяе фармаванню густой рачной сеткі. Найбольш буйныя рэкі, якія праходзяць па тэрыторыі раёна — Амур і яго прытокі: Біра, Біджан, Кульдур, Хінган, Вялікая Камянушка і Сутара.

Разведаны радовішчы жалезных (Кімканскае, Касцёнгіньскае і Сутарскае), марганцавых (Біджанскае) і алавяных руд, рассыпнога золата, брусіту (Кульдурскае радовішча). Крыніца мінеральных вод (Кульдурскі).

Зноскі