Канстанцін Казімір Бжастоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Канстанцін Казімір Бжастоўскі
Konstanty Kazimierz Brzostowski.PNG
К. Бжастоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст.
POL COA Strzemię.svg
Герб «Стрэмя»
Сакратар вялікі літоўскі
1671 — 1684
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Вінцэнт Станіслаў Валовіч
 
Дзейнасць: ксёндз
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 1644(1644)
Смерць: 24 кастрычніка 1722(1722-10-24)
Род: Бжастоўскія
Бацька: Цыпрыян Павел Бжастоўскі
Маці: Барбара Дунін-Раецкая
 
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера: тэалогія

Канстанцін Казімір Бжастоўскі (1644 — 24 кастрычніка 1722) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Біскуп смаленскі (1685—1687) i віленскі (1687—1722).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Цыпрыяна Паўла Бжастоўскага.

Канонік віленскі з 1661, кафедральны прапаведнік з 1664. У 1665 выехаў на вучобу ў Рым, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі (1669). Сакратар вялікі літоўскі ў 1671—1684, біскуп смаленскі ў 1685—1687 i віленскі з 24 лістапада 1687 па 24 кастрычніка 1722.

У 1689 дамогся смяротнага прысуду для філосафа-атэіста Казіміра Лышчынскага.

У 1690-я гады ўступіў у востры канфлікт з пануючай у ВКЛ групоўкай Сапегаў (прычынай было размяшчэнне ў 1692 вялікім гетманам літоўскім Казімірам Янам Сапегам войска на зіму ў царкоўных маёнтках). Біскупа падтрымаў кароль Ян III Сабескі, які імкнуўся аслабіць уплыў Сапегаў у ВКЛ. У 1694 біскуп пракляў Сапегаў, але Папа Рымскі выступіў супраць абвастрэння канфлікту, які вёў да разгортвання феадальнай вайны 1697—1702 паміж шляхтай і Сапегамі. У 1697 заключыў кампраміснае пагадненне з Сапегамі.

Падчас Паўночнай вайны 1700—21 падтрымліваў караля Аўгуста II, але пасля далучыўся да Віленскай канфедэрацыі, скіраванай супраць караля.

У 1713 запрасіў у Вільню рахітаў(польск.) бел., а ў 1722 — піяраў, якія адчынілі калегіум. Прымаў у сваёй рэзідэнцыі ў Верках рускага цара Пятра І, абараняў перад ім Грэка-Каталіцкую царкву. Гэта прывяло Пятра І у гнеў, яго ледзь суцішыў гетман польны літоўскі Рыгор Агінскі. У 1717 склікаў сінод Віленскай дыяцэзіі.

Аўтар тэалагічных твораў.

Быў ініцыятарам будаўніцтва віленскага Касцёла Святой Троіцы(руск.) бел..

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бжостовские // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.