Шчыпцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Абцугі)
Абцугі
Кулінарныя шчыпцы

Шчыпцы ў шырокім сэнсе, Абцугі (слясарная справа, тэхніка) , радзей Клешчы (кавальскія) — агульная назва сталярных, слясарна-мантажных, цырульных прылад, у выглядзе двух рассоўных на шарніры плоскіх або паўкруглых канцавін (губы, шчокі) з дзяржальнямі, якія выкарыстоўваюцца для сціскання, схоплівання, вышморгвання (да прыкладу, вышморгванне або выцягванне цвікоў, дроту; гарачай завіўкі валасоў; вышчыпвання валасоў на бровах).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднявечныя абцугі, знойдзеныя ў Гамбургу-Харбургу (XV—XVI стст.

Кавальскія абцугі вядомы з жалезнага веку: вялікія двухручныя (даўжыня 24—55 см) і малыя (даўжыня 15—25 см). Абцугі ранняга сярэдневякоўя на тэрыторыі Беларусі знойдзены пры археалагічных раскопках у Полацку, Мінску, Навагрудку, позняга — у Друі, Крычаве, Мазыры і іншых гарадах[1].

Варыянты шчыпцоў[правіць | правіць зыходнік]

  • Вастрагубцы - асабліва завужаныя да канцоў шчыпцы для кропкавага захопу дроту, металічнай жылы, прутка, цвікоў, кавалкаў металу.
  • Татуіравачныя абцугі - шчыпцы для пазначэння сельскагаспадарчых жывёл.
  • Кулінарныя шчыпцы - для захопу, сервіроўкі і падачы кулінарных вырабаў
  • Кухонныя - для выкарыстання пры падрыхтоўцы розных страў (да прыкладу, для колкі арэхаў)
  • Касметычныя шчыпцы - для розных мэтаў, да прыкладу арганізацыя завіўкі веек.
  • Абцужкі - цырульны інструмент, які выкарыстоўваецца для кладкі і завіўкі валасоў.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гурын, М. Ф. Абцугі / М. Ф. Гурын // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 15. — ISBN 978-985-11-0353-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абцугі // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 24. — ISBN 5-85700-077-7.