Перайсці да зместу

Абіягенез

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абіягенез (стар.-грэч.: Αβιογένεση; а — адмоўная часціца + біяс — жыццё + генезіс — нараджэнне, паходжанне) — тэорыя ўзнікнення жыцця на Зямлі, паводле якой зародкі жывых істот утварыліся ў выніку ўскладнення рэчываў неарганічнай матэрыі па-за аріанізмам і без удзелу ферментаў.

Зыходная гіпотэза сучаснай тэорыі паходжання жыцця на Зямлі абіягенным шляхам (належыць А. І. Апарыну і Дж. Холдэйну). Магчымасць абіягенеза ўпершыню даказана ў XIX ст. штучным сінтэзам мачавіны. У сярэдзіне XX ст. эксперыментальна ажыццёўлены абіягенны сінтэз бялковападобных і іншых арганічных рэчываў ва ўмовах, якія ўзнаўляюць умовы першабытнай Зямлі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]