Аб’яднаная Вялікая Ложа Расіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аб'яднаная Вялікая Ложа Расіі[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя адраджэння традыцыйнага рэгулярнага масонства ў Расіі была не простай, але паспяховай. Адраджэнне пачалося ў 2000 годзе, калі значная частка Братоў, якія не пагаджаліся з унутранай палітыкай кіраўніцтва ВЛР і таму выйшлі са складу ВЛР, утварылі Рускую Рэгулярную Вялікую Ложу. Тая, аб'яднаўшыся з часткай Вольных Муляроў, якія зноў пакінулі ВЛР, у 2007 годзе ўвайшла ў склад Аб'яднанай Вялікай Ложы Расіі. 11 кастрычніка 2008 г. на сваёй Прадстаўнічай Асамблеі ў Санкт-Пецярбургу Аб'яднаная Вялікая Ложа Расіі была канчаткова сфармаваная і набыла сваю новую Канстытуцыю і Генеральны Рэгламент. Сёння Аб'яднаная Вялікая Ложа Расіі ўключае ў сябе 13 лож, што месцяцца ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Харкаве. У іх складзе прадстаўнікі самых розных прафесій: вайскоўцы, бізнесмены, творчая інтэлігенцыя, педагогі, лекары, службоўцы — розных узростаў, палітычных і рэлігійных поглядаў. Колькасць АВЛР на дадзены момант складае 250 братоў.

Высокашаноўныя Ложы пад шатамі Аб'яднанай Вялікай Ложы Расіі:

1. «Гармония» (Масква);

2. «Лотос» (Масква);

3. «Астрея» (СПб);

4. «Воскресенье» (СПб);

5. «Сфинкс» (СПб);

6. «Пеликан» (СПб);

7. «Юпитер» (Масква);

8. «Четверо коронованных» (Масква);

9. «Тетраксис» (Масква);

10. «Орион», (Масква);

11. «Феникс» (Масква);

12. «Геометрия» (Харкаў, Украiна)

13. «Феникс Украины» (Харкаў, Украiна)

Традыцыйнае рэгулярнае масонства[правіць | правіць зыходнік]

11 кастрычніка 2008 г. была ўтвораная Аб'яднаная Вялікая Ложа Расіі (АВЛР). Яна атрымала патэнт ад Вялікай Ложы Францыі — аднаго з буйных традыцыйных рэгулярных паслушэнстваў Францыі — на правядзенне работ па Старажытнаму і Прынятаму Шатландскаму Абраду. Аб'яднаная Вялікая Ложа Расіі ўваходзіць у лік еўрапейскіх лож традыцыйнага рэгулярнага масонства, якія маюць сяброўскія стасункі з Вялікай Ложай Францыі. ВЛФ была ўтвораная Найвышэйшай Радай Старажытнага і Прынятага Шатландcкага Абраду Францыі, самай першай Найвышэйшай Радай Старажытнага і Прынятага Шатландcкага Абраду ў Еўропе, заснаванай ў 1804 г. На сёння ВЛФ яднае ў сваіх ложах блізу 30 000 братоў, як у Францыі так і за яе межамі. Яна зяўляецца адной з самых буйных і аўтарытэтных лож Францыі, якія прадстаўляюць традыцыйнае рэгулярнае еўрапейскае масонства.

10 год таму, сумесна з Вялікай Традыцыйнай Сімбалічнай Ложай «Опера» ВЛФ утварыла Канфедэрацыю Аб'яднаных Вялікіх Лож Еўропы (КАВЛЕ). Цяпер у КАВЛЕ уваходзіць 15 Вялікіх Лож, і з кожным годам іх робіцца больш. Гэтак будуецца новы незалежны сусветны ланцуг Вялікіх Лож, не звязаных з Аб'яднанай Вялікай Ложай Англіі і ложамі, якія яна прызнае.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Серков А. И. История русского масонства 1845—1945. — СПб.: Изд-во им. Н. И. Новикова, 1997. — 480 с. ISBN 5-87991-015-6
  • Серков А. И. История русского масонства после Второй мировой войны. — СПб.: Изд-во им. Н. И. Новикова, 1999. — 445 с. ISBN 5-87991-016-4
  • Серков А. И. История русского масонства XIX века. — СПб.: Изд-во им. Н. И. Новикова, 2000. — 400 с. ISBN 5-87991-017-2
  • Серков А. И. Русское масонство. 1731—2000 гг. Энциклопедический словарь. — М.: РОССПЭН, 2001. — 1224 с., илл. ISBN 5-8243-0240-5
  • Пятигорский А. М. Кто боится вольных каменщиков? Феномен масонства. / Авториз. перевод с английского К. Боголюбова. Под общ. ред. К. Кобрина. — М.: Новое литературное обозрение, 2009. — 448 с. — ISBN 978-5-86793-663-1.
  • Савельев А. Дорога которая ведёт к Храму
  • А. Рыбалка, А. Синельников Интервью с масоном

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]