Аб’яднаны рэвалюцыйны фронт
Аб’яднаны рэвалюцыйны фронт | |
---|---|
![]() | |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 1991 |
Расфарміравана | 2002 |
Аб’яднаны рэвалюцыйны фронт (АРФ, RUF — англ.: Revolutionary United Front) — паўстанцкая групоўка, якая брала ўдзел у грамадзянскай вайне ў Сьера-Леонэ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1990 годзе прыхільнікам Чарльза Тэйлара ўдалося зрынуць урад Ліберыі. Натхнёныя яго поспехам, група сьералеонцаў, якія гулялі раней важныя ролі ў Нацыянальным патрыятычным фронце Ліберыі[1], пад кіраўніцтвам Фадзея Санка, Абу Кану і Рашыда Мансарэя пры значнай дапамозе самога Чарльза Тэйлара стварылі Аб’яднаны рэвалюцыйны фронт. Спачатку групоўка карысталася папулярнасцю. Людзі былі абураныя карумпаванасцю ўлады і спадзяваліся на абяцаны справядлівы падзел прыбытку ад здабычы алмазаў.
Фадзей Санка не выканаў свае абяцанні аб справядлівасці ў размеркаванні даходаў ад здабычы алмазаў і выкарыстаў гэтыя грашовыя сродкі для ўзбраення сваёй арміі[2]. У 1997 годзе Рэвалюцыйны савет узброеных сіл здзейсніў дзяржпераварот і разам з АРФ стварыў хунту. Але хутка мяцежнікі былі выгнаны са сталіцы арміяй Нігерыі. У 2002 годзе групоўка прыпыніла антыўрадавую дзейнасць і стала палітычнай партыяй, праіснаваўшы да 2007 года.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ История Сьерра-Леоне . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 3 студзеня 2011.
- ↑ Света Блаус. Кляйн(усь) – не виновен! . «Русская Германия» (29 лістапада 2010). — Статья из № 47 за 2010 год. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2017. Праверана 27 студзеня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гражданская война в Сьерра-ЛеонеАрхівавана 7 красавіка 2014. (англ.)