Сьера-Леонэ
| |||||
![]() | |||||
Дэвіз: «Unity — Freedom — Justice (Адзінства — Свабода — Справядлівасць)» | |||||
Гімн: «High We Exalt Thee, Realm of the Free» | |||||
Дата незалежнасці | 27 красавіка 1961 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Сталіца | Фрытаўн | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Фрытаўн, Бо, Кенема | ||||
Форма кіравання | Унітарная прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Галоўны міністр |
Джуліус Маада Бія Махамед Джульдэх Джалах Дэвід Сенге | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
71 740 км² 0,2 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць |
5 363 669 [1] чал. 76 чал./км² | ||||
ІРЧП (2013) | ▲ 0,359 (нізкі) (177-ы) | ||||
Валюта | Леонэ Сьера-Леонэ | ||||
Інтэрнэт-дамен | .sl | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SL | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SLE | ||||
Код МАК | SLE | ||||
Тэлефонны код | +232 | ||||
Часавыя паясы | 0 |
Сьера-Леонэ (англ.: Sierra Leone) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлантычнага акіяна. Мяжуе з Гвінеяй (652 км) і Ліберыяй (306 км). Сталіца краіны — горад Фрытаўн.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
- ХV стагоддзе — партугальцы заснавалі на тэрыторыі Сьера-Леоне першыя факторыі.
- 1787 год — заснаванне Фрытаўну вызваленымі рабамі.
- 1808 год — узбярэжныя раёны Сьера-Леоне сталі брытанскай калоніяй.
- 1961 год — Сьера-Леоне атрымала незалежнасць, да ўлады прыйшла Народная партыя.
- 1967 год — здзейснены пераварот, мэтай якога было спыненне выбараў, у выніку якіх да ўлады мог прыйсці Усенародны кангрэс.
- 1968—1971 — адбылося некалькі пераваротаў і путчаў, вынікам якіх стаў прыход да ўлады Усенароднага кангрэсу, які ў 1970—1980-я гады быў кіруючай партыяй, а з 1977 да 1989 — адзінай дазволенай.
- 1991—2002 — грамадзянская этнічная вайна, распачатая Аб'яднаным рэвалюцыйным фронтам, пры падтрымцы Ліберыі. Вызначыліся супярэчнасці паміж мусульманскай і хрысціянскай абшчынамі.
- 1996 — прэзідэнцкія выбары, якія выйграў Ахмат Каба.
- 1997 — пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў маёр Джоні Пол Карома.
- 1998 — ваенная інтэрвенцыя міжнародных ваенных сіл на чале з Нігерыяй, якія падтрымлівалі звергнутага прэзідэнта Кабы.
- 1999 — паўстанцы з Аб'яднанага рэвалюцыйнага фронту штурмуюць сталіцу. Мірныя перамовы прывялі да вяртання прэзідэнта Кабы, прадстаўнікі паўстанцаў увайшлі ва ўрад, іх лідар Фодэ Санко стаў віцэ-прэзідэнтам.
Палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Сьера-Леонэ — гэта рэспубліка з шматпартыйнай палітычнай сістэмай, выканаўчая ўлада належыць прэзідэнту, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ён назначае Кабінет міністраў. Аднапалатны парламент складаецца з 124 дэпутатаў. 112 з іх выбіраюцца разам з прэзідэнтам, астатнія — гэта самыя выбітныя прадстаўнікі грамадства.
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Сьера-Леонэ дзеліцца на 3 правінцыі і Заходнюю вобласць (сталічную), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 акруг:

№ | Правінцыя |
па-англійску |
Насельніцтва (2004), тыс. чал. |
Плошча, тыс. км² |
Шчыльнасць, чал./км² |
Колькасць акруг |
Цэнтр |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Заходняя вобласць | Western Area | 950,9 | 0,56 | 1698 | 2 | Фрытаўн |
2 | Усходняя правінцыя | Eastern Province | 1187,5 | 15,6 | 76 | 3 | Кенема |
3 | Паўночная правінцыя | Northern Province | 1718,2 | 35,9 | 48 | 5 | Макені |
4 | Паўднёвая правінцыя | Southern Province | 1106,6 | 19,7 | 56 | 5 | Бо |
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
За выключэннем сталіцы, тэрыторыя краіны прадстаўляе сабой багнавую нізіну, на якой растуць мангравыя зараслі, і саванная расліннасць з баабабамі. Далей ад узбярэжжа пачынаюцца пласкагор'е (да 300 м), пакрытае лясамі, ва ўсходняй частцы краіны горы дасягаюць вышыні 1948 м (гара Лома Манса).
Клімат — экватарыяльны, вільготны. Дажджавая пара цягнецца з мая да кастрычніка. Ападкі складаюць 3400 мм за год.
Тэмпература складае ад +21° С да +31° С.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Сьера-Леонэ адна з самых бедных краін у свеце. Гаспадарка амаль цалкам заснаваная на здабычы алмазаў. Алмазаздабыўная галіна ў час грамадзянскай вайны была спонсарам паставак зброі ("крывавыя алмазы") з Ліберыі, што прымусіла ААН накласці на алмазы ліберыйскага паходжання гандлёвае вета. Існуюць запасы і іншым карысных выкапняў: тытану, баксітаў.
65% насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, але ўзровень гаспадання застаецца вельмі нізкім.
Бюджэт краіны ў значнай частцы складаецца з міжнароднай дапамогі.
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
У Сьера-Леонэ жыве 20 плямёнаў, якія складаюць 90% насельніцтва. Самыя вялікія з іх гэта тэмнэ на поўначы і мендэ ў цэнтры і на поўдні краіны. Астатняе насельніцтва складаецца з крэолаў, азіятаў і патомкаў англійскіх каланізатараў.
Англійская мова з'яўляецца дзяржаўнай, але ёй валодае адукаваная меншасць, асноўная частка насельніцтва ўжывае мясцовыя мовы.
Асноўнай рэлігіяй з'яўляецца іслам (60%), 30% мясцовыя веры, 10% — хрысціяне.
Сярэдняя працягласць жыцця складае 37 гадоў.
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Сучасная сістэма адукацыі ў Сьера-Леонэ вядзе паходжанне ад першых англійскіх паселішчаў у гэтых раёнаў XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў і святароў з ліку афрыканцаў у 1827 годзе было адчынена першая вышэйшая навучальная ўстанова — каледж Фуа-Бей. Да канца Першай сусветнай вайны ўсе навучальныя ўстановы размяшчаліся на ўзбярэжжы. Да Другой сусветнай вайны сістэма адукацыі пранікла ва ўнутраныя раёны краіны.
У 1991 годзе ў Сьера-Леонэ было каля 2000 пачатковых школаў (414 тыс. навучэнцаў), 227 сярэдніх школаў (116 тыс. навучэнцаў).
Ва ўніверсітэце Сьера-Леонэ, заснаваным на базе каледжу Фуа-Бей і ўніверсітэцкага каледжа Нджала, вывучаліся 2,3 тыс. студэнтаў. Акрамя таго ў краіне існавалі 16 педагагічных і тэхнічных каледжаў.
Пасля грамадзянскай вайны шмат навучальных устаноў было зруйнавана.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сьера-Леонэ