Авача

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Авача — рака на паўднёвым усходзе паўвострава Камчатка. Бярэ пачатак з возера Авачынскага, упадае ў Авачынскую губу Ціхага акіяна, утвараючы дэльту. Даўжыня 122 км, плошча басейна 5090 км. Жыўленне снегавое, дажджавое, грунтовае і ледавіковае. Сярэдні расход каля 136 м³/сек. Замярзае ў канцы снежня (у вусці — у лістападзе), адкрываецца ў сакавіку. Узімку характэрныя зажоры і заторы. У басейне мінеральныя гарачыя і халодныя крыніцы.