Ава (М’янма)
Гістарычная дзяржава | |
Ава | |
---|---|
![]() |
|
1364 — 1555
|
|
Сталіца |
Ава (на бірманскай — Інва) — дзяржава ў верхняй М’янме ў XIV—XVIII стагоддзях, якая склалася вакол горада Ава (заснаваны ў 1364) з прычыны распаду Паганскай дзяржавы пасля нашэсця манголаў (XIII — пачатак XIV стагоддзяў). Фармальна лічылася васалам Кітая, фактычна была незалежнай. У Аве існавала ваенна-феадальная сістэма. У сярэдзіне XI—XVI стагоддзяў Ава вяла барацьбу з дзяржавамі Тангу і Пегу, якая скончылася яе уключэннем з 1555 па 1599 гады ў склад дзяржавы, якая часова склалася вакол Таўнгу . Пасля распаду гэтага ўтварэння ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў Ава зноў стала незалежнай. XVII стагоддзе быў часам росквіту і тэрытарыяльнага пашырэння Авы. У выніку далучэння да Авы П’і (Промэ) (1608), Таўнгу (1610), Пегу (1612), Танхльін (Сірыям) (1613), Мартабан (1614), Тэнасерым (1615) была створана цэнтралізаваная дзяржава. Сіямскае княства Чыенгма (1615) і Шанскія княствы сталі васаламі Авы. У XVII стагоддзі ў Аву пранікаюць еўрапейцы. У пачатку XVIII стагоддзя ў выніку міжусобіц, бунтаў, а таксама паўстанняў заваяваных Авой народаў дзяржава пачала распадацца. Пасля захопу сталіцы монамі ў 1752 дзяржава Ава перастала існаваць. Аднак назва Ава захавалася да канца XIX стагоддзя, звычайна яна ўмоўна азначала ўсю М’янму, ці ж толькі Верхнюю М’янму.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Советская историческая энциклопедия, Москва, 1961