Авітэлінозы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Авітэлінозы (лац.: Avitellinoses) — паразітарныя захворванні жвачных млекакормячых, выкліканыя істужачнымі чарвякамі роду Avitellina. Да авітэлінозаў схільныя вярблюды, авечкі і каровы Цэнтральнай Азіі і паўночныя алені Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Паразіт жыве ў тонкім кішачніку і можа выклікаць гібель гаспадара.

Сімптомы і прафілактыка[правіць | правіць зыходнік]

Максімальная гібель жывелы ад дадзенага захворвання назіраецца вясной і восенню. Тэрмінальная стадыя захворвання развіваецца вельмі хутка: у жывелы з'яўляюцца курчы, парушэнне каардынацыі рухаў і дыспептычныя з'явы. Жывела гіне на працягу некалькіх гадзін. Метады лячэння дадзенага захворвання не распрацаваны. У якасці прафілактыкі ў раенах з высокай заражанасцю жывелу спрабуюць прэвентыўна дегельмінтазаваць

Узбуджальнік[правіць | правіць зыходнік]

Авітэліноз выклікаюць чэрвіі роду Avitellina, якія на стадыі стробілы дасягаюць у даўжыню 3,5 метраў пры шырыні 2,2 міліметра. Жвачныя для іх з'яўляюцца канчатковымі гаспадарамі, у якіх ажыццяўляецца палавое размнажэнне. Дадзеныя аб астатніх частках жыццёвага цыклу чарвей фрагментарныя. Вядома, што для віду Avitellina arctica, паразіта паўночных аленяў, у ролі прамежкавага гаспадара выступае нагахвостка Onychiurus taimyrica[1].

Зноскі

  1. Козлов, 1986

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кузнецов М. И., Авителлинозы, в книге: Ветеринарная энциклопедия, том 1, Москва, 1968.
  •  Козлов Д. П., Коллемболы — возможные хозяева Avitellina arctica (Cestoda, Anoplocephalata), Паразитология, 20(1), 1986, с. 73-74.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]