Вярблюды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вярблюды

Вярблюд аднагорбы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Camelus Linnaeus, 1758

Віды
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  624942
NCBI  9836
EOL  38902
FW  42521

Вярблюды (Camelus) — род млекакормячых падатраду мазаляногія. Буйныя жывёлы, прыстасаваныя для жыцця ў пустыні.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Лацінская назва Camelus узыходзіць праз грэчаскае κάμηλος да агульнасеміцкага «гамаль» (араб. جَمَل‎‎, іўр.: גמל). Паводле версіі Фасмера, вярблюд паходзіць з старажытнага запазычання з гоцкай крыніцы, у якім ulbandus значыў «слон». Гоцкае слова ўзыходзіць да грэчаскага ἐλέφας «слон». На думку гісторыка Барыса Рыбакова, слова спрадвечна славянскае, якое азначае «шматходны», «шматблукальны»[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Жывёла класу сысуноў, адносіцца да капытных у межах роду вярблюдавых, шырока вядомая сваім адметным тлушчавым адкладаннем у выглядзе гарба на спіне. Існуюць два віды вярблюдаў, адзін з якіх мае адзін горб, а другі — два. Аднагорбыя вярблюды (драмадэры) пражываюць у асноўным у сухіх пустынных рэгіёнах Заходняй Азіі, у той час як двухгорбы вярблюд (бактрыян) мае тэрыторыю пражывання ў Цэнтральнай і Усходняй Азіі. Абодва віды з’яўляюцца хатнімі жывёламі і выкарыстоўваюцца чалавекам дзеля атрымання малака і мяса, а таксама ў якасці працоўнай сілы.

Сярэдняя працягласць жыцця вярблюдаў складае ад 40 да 50 гадоў. Вярблюды могуць разганяцца не толькі да хуткасці 65 км/г пры бегу на кароткія дыстанцыі, але здольныя падтрымліваць сталую хуткасць да 40 км/г. Паводле археалагічных даных продкі сучасных вярблюдаў з’явіліся ў Паўночнай Амерыцы ў часы палеагенавага перыяду, а затым распаўсюдзіліся на большай частцы Азіі. Народы старажытнага Самалі адамашнілі вярблюдаў да 2000 года да н.э.[2][3].

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Бактрыяны[правіць | правіць зыходнік]

Бактрыян

Двухгорбы вярблюд бактрыян (па-лацінску: Camelus bactrianus), які жыве ў Цэнтральнай Азіі, быў прыручаны чалавекам шмат гадоў таму, аднак рэдкія табуны дзікіх бактрыянаў і па гэты дзень сустракаюцца ў пустынях Манголіі і Заходняга Кітая, дзе яны больш за ўсё пакутуюць ад недахопу вадапойла, паколькі чалавек, асвойваючы пустыню, у першую чаргу займае адкрытыя крыніцы. Хатніх двухгорбых вярблюдаў разводзяць галоўным чынам у Казахстане і Манголіі, выкарыстоўваючы іх у тых жа мэтах, што і драмадэры. Сваю назву бактрыян атрымаў ад назвы старажытнай вобласці Цэнтральнай Азіі Бактрыя, дзе ён мабыць упершыню быў прыручаны.

Дзікія бактрыяны прыкметна драбней за хатніх, а іх невялікія востраканцовыя гарбы падзеленыя даволі шырокай седлавінай. Вялікія гарбы хатняга бактрыяна часцей за ўсё выкладзеныя адзін да аднаго, і паміж імі амаль няма прамежку. Па масе цела хатнія бактрыяны амаль не саступаюць драмадэрам.

Драмадэры[правіць | правіць зыходнік]

Дзікіх аднагорбых вярблюдаў драмадэраў (па-лацінску: Camelus dromedarius) у наш час не захавалася. У цэнтральных раёнах Аўстраліі можна сустрэць здзічэлых, раней завезеных туды аднагорбых вярблюдаў, якія бескантрольна размножваюцца з-за адсутнасці сур’ёзных лімітуючых фактараў. На шырокіх тэрыторыях старога света з засушлівым і гарачым кліматам драмадэры застаюцца важнымі гаспадарчымі жывёламі, якія выконваюць шматлікія функцыі і працягваюць адыгрываць важную ролю ў культуры асобных народаў свету.

Вярблюд у культуры[правіць | правіць зыходнік]

Герб Чалябінска
Герб Эрытрэі

Здаўна вярблюды выкарыстоўваліся ў войсках, з часоў антычнасці і сярэднявечча, для перавозкі грузаў і вершнікаў, непасрэдна ў баі выкарыстоўваліся баявыя вярблюды ў складзе баявой кавалерыі і індывідуальна, часцяком з мэтай застрашвання суперніка.

У хрысціянстве вярблюд сімвалізуе ўмеранасць, годнасць, каралеўскую кроў, паслухмянасць, жыццёвую сілу і асацыюецца з чараўнікамі і Янам Хрысціцелем, які насіў пояс з вярблюджай шкуры. Вярблюд, прыклонены на калені для прыняцця ношы, ўвасабляе пакору. У іранцаў вярблюд асацыюецца з цмокам. У рымлянаў вярблюд быў персаніфікацыяй Аравіі на манетах. Вярблюд з’яўляецца сімвалам мовы праграмавання Perl.

У горадзе Ахтубінск у Астраханскай вобласці на плошчы імя Леніна ўсталяваны помнік двум вярблюдам Машцы і Мішу, якія служылі ў камандзіра гарматы сяржанта Рыгора Несцерава і цягнулі гармату, якая зрабіла адзін з першых залпаў па Рэйхстагу[4].

Геральдыка[правіць | правіць зыходнік]

Выявы вярблюда прысутнічаюць на некаторых гербах і сцягах гарадоў і рэгіёнаў, але геральдычнай фігурай вярблюд не з’яўляецца.

Вярблюд выкарыстоўваўся на гербе Ісецкай правінцыі, зараз вярблюд выкарыстоўваецца на гербах і сцягах Чалябінска (аднагорбы, аднак дакладная колькасць пагоркаў не зразумелая, бо вярблюд наўючаны цюкамі) і Чалябінскай вобласці (двухгорбы). У «Поўным зборы законаў Расійскай імперыі» за 1830 годам гэтаму дадзена наступнае тлумачэнне: «наўючаны вярблюд у знак таго, што ў гэты горад шмат іх з таварамі прыводзяць». Такім чынам, вярблюд сімвалізаваў гандаль, якім у той час у асноўным жыў горад[5].

Вярблюд таксама прысутнічае на гербе Эрытрэі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Вярблюдовыя ўюк хімл служыў мерай вагі, якая выкарыстоўвалася ў мусульманскіх краінах. Вага хімла ў розных рэгіёнах моцна адрознівалася, сярэдні (акруглены) хімл набліжаўся да вагі ў 250 кг.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рыбаков Борис Александрович. «Рождение Руси»
  2. Scarre, Chris (1993-09-15). «Smithsonian Timelines of the Ancient World». London: D. Kindersley. p. 176. ISBN 978-1-56458-305-5
  3. Bulliet, Richard (1990-05-20) [1975]. «The Camel and the Wheel». Morningside Book Series. Columbia University Press. p. 183. ISBN 978-0-231-07235-9.
  4. Апісанне і памер помніка «Мы перамаглі!» Архівавана 2 верасня 2011.
  5. «Почему на гербе города изображен верблюд?» Архівавана 17 мая 2009. — газета «Уральский курьер»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]