Агата Фёдараўна Турчынская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агата Фёдараўна Турчынская
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка
Дата нараджэння 11 лютага 1903(1903-02-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 1972(1972-08-22) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Агата Фёдараўна Турчынская (укр.: Ага́та Фе́дорівна Турчи́нська; 11 лютага 1903, Кулікоў, Жалкоўскі павет, Галіцыя (цяпер Львоўскага раёна Львоўскай вобласці Украіны) — 22 жніўня 1972, Кіеў) — украінская паэтэса і празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў беднай сям’і. Рана асірацела. У 1915 годзе аказалася ў Кіеве. Выхоўвалася ў дзіцячым доме. У 1923 годзе скончыла трохгадовыя настаўніцкія курсы ім. Барыса Грынчанкі ў Кіеве, затым — Кіеўскую музычную школу, пазней у 1926 — Кіеўскі інстытут народнай адукацыі (зараз — Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі). Працавала выхавальніцай у дзіцячым доме.

Член кіеўскай групы літаратурнай арганізацыі «Заходняя Украіна». А. Турчынская прымала актыўны ўдзел у грамадскай рабоце. З 1938 года — член Саюза пісьменнікаў Украіны.

У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася ў эвакуацыі (1941—1943), працавала ў газеце «Туркменская іскра», інспектарам па справах мастацтваў Саўнаркама Туркменскай ССР, была намеснікам старшыні секцыі рускіх пісьменнікаў.

Пасля вызвалення Украіны ад нямецкіх акупантаў, вярнулася ў Кіеў.

Узнагароджана медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».

Памерла 22 жніўня 1972 у Кіеве. Пахаваная на Байкавых могілках.