Агда Росэль
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Агда Росэль | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | палітык, дыпламат |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1910[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 2001[1] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
![]() |
Агда Віёла Росэль (шведск.: Agda Viola Rössel; 4 лістапада 1910, Gällivare, Швецыя — 27 мая 2001, Стакгольм, Швецыя) — шведская палітычная дзяячка, сацыял-дэмакрат, пасол Швецыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Росэль вырасла на станцыі Кілво ў сям’і чыгуначнага рабочага Эміля Ёдэрстрома і Ніны Ліндстром. У 1943—1951 гадах яна была замужам за пісьменнікам Джэймсам Росэлем (1912—1998). Пасля атрымання дыплома сацыёлага па адміністратыўных пытаннях у Сацыяльным інстытуце Стакгольма ў 1939 годзе Агда Росэль працавала кансультантам па персанале ў Stockholm Hotel Group. У 1941 годзе яна становіцца амбудсменам Асацыяцыі жанчын-тэлефонных служачых, а пасля кансультантам на выпадак надзвычайных абставін у Стакгольмскім рабочым савеце і ў Савеце па рынку працы. У 1948 годзе яна пачала працаваць офісным інспектарам, а ў 1957—1958 годах — першым офісным інспектарам[6]. Працягваецца і палітычная дзейнасць Агды. Яна была старшынёй YSF у 1948—1952 гадах, кіраўніком міжнародной дабрачыннай арганізацыі «Выратуйце дзяцей» у 1948—1951 гадах, членам праўлення Swedish European Aid, віцэ-старшынёй Міжнароднай федэрацыі жанчын-прадпрымальнікаў і жанчын-спецыялістаў у 1950—1956 гадах і яе старшынёй у 1954—1956 гадах. Гэтая федэрацыя сабрала шэраг уплывовых асоб — жанчын-сацыял-дэмакратаў, у тым ліку Альву Мюрдал, Інгу Торсан і Улу Ліндстром. Усе яны былі часткай бліжэйшага кола сябровак Агды Росэль і выступалі за разбраенне, дэкаланізацыю, дапамогу ў мэтах развіцця і больш актыўны ўдзел у ААН. Агда становіцца членам дэлегацыі Швецыі ў Камісіі ААН па правах чалавека ў 1951—1953 гадах і па прававому статусу жанчын у 1954 годзе. Якрамя таго, яна актыўна ўдзельнічала ў Генеральнай Асамблеі ААН у 1952 і 1954 гадах. [7]
У 1958 годзе Агда Росэль была прызначана Паслом Швецыі ў ААН, якім яна заставалася да 1964 года. Для яе гэта была нечакана, бо яна не была прафесійным дыпламатам, і, такім чынам, стала першай жанчынай, якая заняла на пастаяннай аснове кіруючую пасаду у ААН. Падчас сваёй работы ў ААН Агда Росэль выступала за адмену смяротнага пакарання і супраць жаночага абразання. Пасля работы ў ААН яна была прызначана Паслом Швецыі ў Белградзе (1964-69), у Празе (1969—1973), а пасля ў Афінах (1973—1976). [8] Агда Росэль адыграла адну з галоўных роляў у так званай «справе Ведэна» у 1968 годзе, калі яе сакрэтны ліст аб Свене Ведэне, старшыні Шведскай народнай партыі, прывёў да драмы [9] Агда Росэль змагла працаваць з рознымі людзьмі на ўсіх узроўнях, стварала кантакты з вядучымі палітыкамі краін дзякуючы свайму прафесіяналізму і цеплыні і гасціннасці ў рэзідэнцыях і пасольствах. Яна была вядома добра падрыхтаванымі дыпламатычнымі рэпартажамі. Адным з прыкладаў з’яўляецца тое, што ў справаздачы Міністэрству замежных спраў Швецыі яна прадбачыла падзел Югаславіі на незалежныя дзяржавы. У Грэцыі яе работа прыпала на часы ваеннай хунты. Яна набыла сяброў за афіцыйным колам і пастаянна кантактавала з апазіцыяй. Яе рэзідэнцыя стала сваеасаблівым сховішчам для руху дэмакратычнага супраціву. Яна рабіла гэта ў адпаведнасці з інструкцыямі шведскага ўрада і ў адпаведнасці са шведскай знешняй палітыкай і сваімі перакананнямі. Сама Агда Росэль назвала гады працы ў Чэхаславакіі самымі цяжкімі ў сваёй кар’еры. У інтэрв’ю газеце ў 1977 годзе, калі яна выйшла на пенсію пасля 18 гадоў работы паслом, яна сказала, што псіхалагічна было цяжка супрацоўнічаць з чэшскім урадам і ў той жа час бачыць прыгнёт да дысідэнтаў. Пасля выходу на пенсію яна на некалькі гадоў стала кансультантам Шведскага гандлёвага савета. Агда Росэль памёрла ў Стакгольме ў 2001 годзе. Яна пахавана на могілках Norra begravningsplatsen ў Сольне.
Зноскі
- ↑ а б в 19101104-0662 Rössel, Agda Viola // Swedish death index Праверана 20 сакавіка 2018.
- ↑ а б Gällivare kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/HLA/1010055/C I/12 (1908-1911), bildid: A0013160_00270 Праверана 20 сакавіка 2018.
- ↑ а б Gällivare kyrkoarkiv, Församlingsböcker, SE/HLA/1010055/A II a/16 (1905-1913), bildid: A0013215_00227 Праверана 20 сакавіка 2018.
- ↑ Agda Viola, f. 1910 i Gällivare Norrbottens län // Swedish Census 1910 — Riksarkivet. Праверана 20 сакавіка 2018.
- ↑ Rössel, AGDA VIOLA // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45593767 — Svenskagravar.se. Праверана 20 сакавіка 2018.
- ↑ https://www.skbl.se/sv/artikel/AgdaRossel
- ↑ http://runeberg.org/vemardet/1993/0954.html
- ↑ https://www.skbl.se/sv/artikel/AgdaRossel
- ↑ http://ohlininstitutet.org/wp-content/uploads/2012/05/lindblad-1998-hemligstampeln1.pdf
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]