Агнета Экемір
Агнета Экемір | |
---|---|
Род дзейнасці | актрыса, мадэль, мадэльер |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 2018[2] (68 гадоў) |
Грамадзянства |
Агнета Мары-Ан Экемір (Agneta Marie-Anne Eckemyr, 2 ліпеня 1950, Карлсбарг — 29 снежня 2018) — шведская актрыса і мадэль, пазней дызайнер адзення.
Працавала мадэллю, дзякуючы сваёй знешнасці атрымала шэраг кіно-і тэлевізійных роляў. Яе фота з’явіліся ў часопісе Life разам з фотаздымкамі пяці паўфіналістаў на ролю Джэймса Бонда ў фільме «На сакрэтнай службе Яе Вялікасці» (1969).
Неўзабаве пасля з’яўлення ў 1974 годзе ў сямейнай стужцы «Востраў на вяршыні свету» вытворчасці Disney, Экемір з’явілася на вокладцы і на старонках кастрычніцкага нумару Playboy за 1975 год у якасці Playboy Playmate.
Пасля завяршэння кінакар’еры занялася дызайнам адзення. Яе самыя апошнія распрацоўкі былі прадстаўлены на Älskling, на Калумбус-Авеню ў Нью-Ёрку; у адным квартале ад яе кватэры з выглядам на Цэнтральны парк.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1971: Сляпы — Пілар
- 1974: Востраў на вяршыні свету — Фрэя
- 1975: Lejonet och jungfrun — Дзева
- 1977: Солянка па-кентукійску — Мінь Чоу (навэла «За прыгаршчу ен»)
- 1978: CHiPs эпізод Flashback! −1-я жанчына ў машыне
- 1979: Зіма забівае — Медсястра Адзін
- 1979: Дом Крыстафера — Ханна
- 1980: Flygnivå 450 — Айно
- 1981: Olsson per sekund eller Det finns ingen anledning till oro — Інгер
- 1982: Brusten himmel — Марта
Зноскі
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ https://www.svd.se/dodsannonser#/Case/556184?query=Agneta%20eckemyr