Агон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аго́н (стар.-грэч. ἀγών) — барацьба альбо спаборніцтва ў грэкаў і рымлян; гульні падчас рэлігійных або палітычных святкаванняў, напрыклад Аганалій.

Аганальнасць з'яўляецца спецыфічнай рысай старажытнагрэчаскай культуры, якая выражалася ў імкненні грэкаў да спаборніцтваў у розных сферах жыццядзейнасці (эканоміцы, палітыцы, культуры). Грэкі любілі спартыўныя, музычныя, тэатральныя спаборніцтвы, на якіх галоўным лічылася атрымаць перамогу. Агоны праводзіліся часта, а пераможцы атрымлівалі разнастайныя ўзнагароды, карысталіся грамадскай павагай, мелі шырокую вядомасць. Найбольш вядомымі і буйнымі спаборніцтвамі былі Алімпійскія, Істмійскія, Піфійскія, Нямейскія гульні, а таксама Вялікія гарадскія Дыянісіі, на якіх спаборнічалі харавыя групы, трагічныя і камічныя паэты-драматургі. Былі папулярнымі таксама конкурсы прамоўцаў, выканаўцаў на музычных інструментах, скульптураў, жывапісцаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]