Эдуард Станіслававіч Дубянецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдуард Станіслававіч Дубянецкі
Дата нараджэння 20 красавіка 1966(1966-04-20) (53 гады)
Месца нараджэння
Бацька: Станіслаў Фёдаравіч Дубянецкі
Род дзейнасці паэт, гісторык, культуролаг, публіцыст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Член у

Эдуард Станіслававіч Дубянецкі (нар. 20 красавіка 1966, в. Чудзін, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, культуролаг, публіцыст, паэт. Кандыдат гістарычных навук (1995). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2012). Сын філосафа, палітолага і публіцыста Станіслава Дубянецкага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1988), працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам на гістарычным факультэце БДУ. У 1992—2004 гадах навуковы і старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (Скарынаўскі цэнтр). З 2004 года — вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў 19-20 ст., нацыянальнага характару і этнічнай самасвядомасці беларусаў, узаемаўплываў ментальнасці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у беларускім фальклоры, развіцця айчыннай культуры ва ўмовах глабалізацыі.

Артыкулы, эсэ і вершы друкаваліся ў айчынных і замежных выданнях.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Таямніцы народнай душы: Кніга для вучняў. — Мінск: Народная асвета, 1995. — 47 с.
  • Сусветная культура: Ад старажытнасці да нашых дзён: Папулярны энцыклапедычны даведнік. — Мінск.: БелЭн, 2001. — 240 с.
  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск.: БелЭн, 2003. — 384 с.
  • Душы маёй няскончаны палёт: кніга паэзіі. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 124 с.
  • Покліч самотнага неба: вершы, паэма. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 204 с.

У сааўтарстве[правіць | правіць зыходнік]

  • Перашкоды на шляху нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. — Мінск: Таварыства «Веды», 1992. — 26 с. (разам з С. Ф. Дубянецкім).
  • Цяжкі шлях да Адраджэння. — Брэст.: Выдавецтва С. Лаўрова, 1997. — 91 с. (разам з С. Ф. Дубянецкім).
  • Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік. 2-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск: Выдавецкі цэнтр «Экономпресс», 1997. — 298 с. (у сааўтарстве з А. Г. Каханоўскім, А. І. Кушнірам і інш.).
  • Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік. — Мінск: «Завігар», 1998. — 292 с (у сааўтарстве П. Брыгадзіным, Л. Лойка і інш.).
  • История Беларуси: Словарь-справочник. — Минск.: Экономпресс, 2000. — 320 с (в соавторстве с И. В. Кузнецовым, С. Ф. Дубенецким и др.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.6. Кн.2. — Мінск: БелЭн, 2003. — С.380.
  • Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1. — Минск: БелЭн, 2005. — С.444—445.
  • Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале ХХІ столетия: библиогр. справочник. — Минск: Белорус. наука, 2007. — С.100.