Перайсці да зместу

Агравацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Агравацыя (ад лац.: aggravatio — абцяжарванне[1]) — перабольшанне хворым якога-небудзь сімптому або хваравітага стану. Чыннікам могуць быць трывога, страх, падвышаная самаўнушальнасць і/або недаверлівасць. У судовай і ваеннай псіхіятрыі агравацыя часта з’яўляецца варыянтам сімуляцыі, пры якой прадстаўляюцца ў перабольшаным выглядзе сімптомы наяўнага або перанесенага раней псіхічнага разладу. Асабліва да яе схільныя асобы, якія пакутуюць на разлады асобы, дысацыятыўныя (канверсійныя) разлады (раней званыя істэрыяй), ятрагенію. Паталагічная агравацыя сустракаецца ў асоб з псіхічнымі разладамі (часцей за ўсё пры істэрычным разладзе асобы), якія імкнуцца прайграць карціну сур’ёзнага саматычнага захворвання.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.22