Копці (Віцебскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Копці)
Аграгарадок
Копці
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
171 м
Насельніцтва
  • 1 065 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212881046
Копці на карце Беларусі ±
Копці (Віцебскі раён) (Беларусь)
Копці (Віцебскі раён)
Копці (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Копці (Віцебскі раён)

Копці — вёска, з 2008 года аграгарадок[1] у Акцябрскім сельсавеце Віцебскага раёна на паўднёвы ўсход ад Віцебска на рацэ Ласасіна. За 3 км на ўсход ад аўтадарогі М8 М8 і за 1 км ад чыгуначнай станцыі Копці. За 3 км знаходзяцца гарадскія могілкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вёска Копці ўтворана ў 1976 годзе ў выніку аб'яднання вёсак Вялікія і Малыя Копці. У час Вялікай Айчыннай вайны вёска была спаленая гітлераўскімі захопнікамі.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Амбулаторыя
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік французскім лётчыкам з авіяпалка «Нармандыя-Нёман», якія ў 1944 годзе ўдзельнічалі ў вызваленні Віцебшчыны ад нацыстаў
  • Памятны мемарыяльны знак воінам-татарстанцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (скульптар А. Н. Тарасян). 
  • Помнік на магіле патрыёткі А. М. Мамонавай, якая загінула ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
  • Воінскі мемарыял імя Ленінскага камсамола

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Решение Витебского районного Совета депутатов от 13.03.2008 № 89 «О преобразовании сельских населенных пунктов Витебского района в агрогородки»