Воінскі мемарыял імя Ленінскага камсамола
Славутасць | |
Воінскі мемарыял імя Ленінскага камсамола | |
---|---|
55°03′45″ пн. ш. 30°20′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Копці |
Воінскі мемарыял імя Ленінскага камсамола — воінскі мемарыяльны комплекс у в. Копці Віцебскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У гады Вялікай Айчыннай вайны за аграгарадок Копці разгарнулася жорсткая барацьба. У канцы 1943 года — пачатку 1944 года ў яго ваколіцах ішлі бесперапынныя кровапралітныя баі, двойчы населены пункт пераходзіў з рук у рукі. Менавіта тут 23 чэрвеня 1944 года на Віцебскім напрамку пачаўся прарыў нямецкай абароны ў час аперацыі «Баграціён». Паводле архіўных дакументаў, на шасцікіламетровым участку загінула 11408 салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі.
У памяць аб тых падзеях у Копці быў створаны воінскі мемарыяльны комплекс імя Ленінскага камсамола. На ўскраіне населенага пункта ўзвышаецца трохметровы пагорак з танкам Т-76 на вяршыні.
Воінскі мемарыял імя Ленінскага камсамола ўключае ў сябе каля 60 помнікаў і абеліскаў, у тым ліку:
- 10 гранітных помнікаў з назвамі вёсак і ўказаннем колькасці воінаў 33-й і 39-й армій, якія загінулі пры вызваленні гэтых населеных пунктаў;
- Сцяна Памяці са схемай аперацыі «Баграціён» і спісам воінскіх падраздзяленняў, якія вызвалялі тэрыторыю сельсавета;
- помнік «Магіла невядомага салдата»;
- помнік мясцовым жыхарам, якія не прыйшлі з вайны;
- помнік вязням фашызму;
- помнік лётчыкам эскадрыллі «Нармандыя-Нёман»;
- помнік Герою Савецкага Саюза Пётр Антонавіч Галецкі;
- помнік Герою Савецкага Саюза Георгій Сцяпанавіч Грыгор’еў;
- помнік партызанскай брыгады А. Данукалава;
- помнік сыну Сталіна артылерысту Якаву Джугашвілі;
- помнік сыну Сталіна лётчыку Васілю Сталіну;
- памятны мемарыяльны знак воінам-татарстанцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (скульптар А. Н. Тарасян);
- помнік на магіле патрыёткі — урача Ганны Мікалаеўны Мамонавай, якая загінула ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вялікі ўклад у стварэнне памятнага комплексу ўнёс мясцовы жыхар, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўнік у адстаўцы Віктар Дзям’янавіч Цярэшчанка.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пукшанскі, А. У вёсцы паставілі помнік урачу / А. Пукшанскі // Звязда. — 2011. — 12 мая. — С. 4.
- Большакова, Е. Французский атташе благодарен за увековечивание памяти эскадрильи «Нормандия-Неман» // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). — 2006. — 16 верас. — С. 1.
- Кузьміч, Т. Трэба абавязкова паспець… / Т. Кузьміч // Витебские вести. — 2016. — 10 марта. — С. 20.
- На добрую память : памятный мемориал им. Ленинского комсомола д. Копти, Витебский район. — Витебск : Витебская областная типография, 2016. — 53 с.