Ласасіна (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ласасіна
Характарыстыка
Даўжыня 30 км
Плошча басейна 158 км²
Басейн Заходняя Дзвіна
Басейн рэк Балтыйскае мора
Расход вады 1 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток возера Запецкае
 · Месцазнаходжанне за 1,8 км на захад ад вёскі Цішкава
 · Каардынаты 55°09′43,80″ пн. ш. 30°24′41,50″ у. д.HGЯO
Вусце рака Сухадроўка
 · Месцазнаходжанне за 0,3 км на поўнач ад вёскі Буракі
 · Каардынаты 54°59′22,50″ пн. ш. 30°23′32,20″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,7 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Віцебскі раён, Лёзненскі раён
Ласасіна (рака) (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Ласасінарака ў Віцебскім і Лёзненскім раёнах, правы прыток ракі Сухадроўка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 158 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км.

Пачынаецца на заходніх схілах Віцебскага ўзвышша ў паўднёвай частцы возера Запецкае за 1,8 км на захад ад вёскі Цішкава Віцебскага раёна, вусце за 0,3 км на поўнач ад вёскі Буракі Лёзненскага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, пойма шырынёй 200–600 м. Рэчышча ў ніжнім цячэнні моцна звілістае.

У басейне ракі азёры Бернскае, Запецкае, Палонскае. Ласасіна прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Адзін з прытокаў мае назву Безымянка[1].

Зноскі

  1. Витебск: План города. Витебский район: Карта / Редактор: В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4 611 экз.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ласасіна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1984. — Т. 3. — С. 135.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Витебск: План города. Витебский район: Карта / Редактор: В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4 611 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]