Агракліматалогія
Агракліматалогія[1], сельскагаспадарчая кліматалогія — раздзел кліматалогіі, які вывучае клімат як фактар сельскагаспадарчай вытворчасці (уплыў на сельскую гаспадарку); раздзел сельскагаспадарчай метэаралогіі, які характарызуе ўзаемаадносіны і ўзаемадзеянні паміж кліматам і аб’ектамі сельскай гаспадаркі (культурнымі раслінамі і хатнімі жывёламі). Прадмет вывучэння — клімат у дачыненні да запытаў сельскай гаспадаркі.
Агракліматалогія шчыльна звязана з многімі геаграфічнымі, геафізічнымі і біялагічнымі навукамі (фізічная геаграфія, агульная кліматалогія, фізіялогія, раслінаводства і г.д.), выкарыстоўваючы іх дасягненні і метады даследаванняў, а таксама з практычнымі запытамі сельскай гаспадаркі. Вынікі агракліматалагічных даследаванняў удакладняюць і дапаўняюць сельскагаспадарчую ацэнку клімату, а таксама даюць матэрыял для абгрунтавання агратэхнікі.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.22
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).