Агратурызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стылізаваныя пад вясковую хату нумары гатэльнага комплексу у Літве

Агратурызм, сельскі турызм — турызм у сельскай мясцовасці: на вёсцы, на хутарах, у сялянскіх хатах, у спецыяльных аграсядзібах. Турысты некаторы час вядуць вясковы лад жыцця, знаёмяцца з мясцовай культурай і мясцовымі звычаямі, прымаюць удзел у традыцыйнай вясковай працы. Агратурызм добра развіты ў Іспаніі, Італіі, Францыі, Аўстраліі, ЗША і інш.

Разнавіднасцю агратурызму з'яўляецца сумяшчэнне працы з адпачынкам, калі ў абмен на ўдзел у сельскагаспадарчых работах частку дня турыст атрымлівае жыллё і харчаванне, без плацяжоў грашыма паміж двума бакамі. Такі тып ўзаемадзеяння фермераў і турыстаў ладзіцца ў многіх краінах свету праз праграму WWOOF.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. WWOOF.org