Агрыкала (Тацыт)
Выгляд
| Агрыкала | |
|---|---|
| лац.: De vita et moribus Iulii Agricolae лац.: Agricola | |
| | |
| Жанр | біяграфія |
| Аўтар | Публій Карнелій Тацыт[1] |
| Мова арыгінала | лацінская мова[1] |
| Дата напісання | II стагоддзе |
«Пра жыццё і нораў Юлія Агрыкалы» (лац.: De vita et moribus Iulii Agricolae) — кніга старажытнарымскага гісторыка Карнелія Тацыта, прысвечаная біяграфіі яго цесця Гнея Юлія Агрыкалы і напісаная каля 98. Тацыт выяўляе Агрыкалу, на той час ужо памёрлага, як ідэальнага грамадзяніна і дзяржаўнага дзеяча. Кніга ўтрымлівае мноства важных звестак па гісторыі Брытаніі, дзе Агрыкала быў ваенным трыбунам, а пазней губернатарам.