Перайсці да зместу

Адаліска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адаліска ў палацы Тапкапы. Мініяцюра Леўні, пачатак XVIII ст.

Адаліска (фр.: odalisque, ад турэцк.: odalyk[1]) — прыслужніца ў асманскім гарэме. На Захадзе адаліскі ўспрымаліся як наложніцы або сексуальныя рабыні, хоць у большасці выпадкаў яны былі толькі звычайнымі пакаёўкамі і служанкамі.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.26