Перайсці да зместу

Адама Бэрау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адама Бэрау
англ.: Adama Barrow
Прэзідэнт Гамбіі
з 19 студзеня 2017
Папярэднік Яя Джамэ

Нараджэнне 15 лютага 1965(1965-02-15)[1] (59 гадоў)
Жонка FatoumatA BAH[d]
Веравызнанне іслам
Партыя
Узнагароды
Order of the Republic of The Gambia
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адама Бэрау (англ.: Adama Barrow; нар. 18 лютага 1965, Манкаманг Кунда, Верхняя Рака, Гамбія)[4] — гамбійскі палітычны дзеяч. Трэці прэзідэнт Гамбіі са студзеня 2017 года. Член Аб’яднанай дэмакратычнай партыі (АДП)[5].

У пачатку 2000-х гадоў пражываў у Лондане, дзе працаваў ахоўнікам у гандлёвым цэнтры[6]. Да пачатку сваёй прэзідэнцкай кампаніі, быў скарбнікам АДП і ўладальнікам агенцтва нерухомасці (Majum Real Estate), якое ён стварыў, у 2006 годзе, пасля вяртання з вучобы ў Лондане, Англія.

Быў кандыдатам ад Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Гамбіі на Прэзідэнцкіх выбарах 2016 года, якія прайшлі ў краіне 1 снежня[7]. Пасля таго, як кіраўнік партыі Усэйн Дарбі летам 2016 года быў асуджаны на тры гады за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах і акцыях пратэсту, выбар дэмакратаў паў на Бэрау. Быў асноўным апазіцыйным канкурэнтам дзеючага прэзідэнта краіны Яя Джамэ, які займаў сваю пасаду з 1996 года[8]. У выніку нечаканай перамогі на выбарах быў абраны прэзідэнтам Гамбіі.

На прэзідэнцкіх выбарах 1 снежня 2016 года атрымаў перамогу з 43,3 % галасоў, перамогшы дзеючага прэзідэнта Джамэ (39,6 %) і Мама Кандзі (17,1 %)[9]. На наступны дзень пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнт Джамэ прызнаў сваё паражэнне і абвясціў пра перадачу ўлады пераможцу і жаданне дапамагчы абранаму прэзідэнту спакойна заняць пасаду[10]. Аднак, 9 снежня 2016 года, Джамэ ў тэлезвароце абвясціў аб тым, што за парушэнні не прызнае вынікі выбараў і загадаў іх паўторна правесці.

Адама Бэрау быў прыведзены да прысягі ў якасці прэзідэнта Гамбіі ў пасольстве Гамбіі ў Дакары 19 студзеня 2017 года[11][12]. Праз некалькі гадзін войскі Сенегала і Нігерыі ўварваліся на тэрыторыю Гамбіі[13], але пазней кантынгент ЭКАВАС прыпыніў ваенную аперацыю ў Гамбіі, каб даць Джамэ шанец на мірную перадачу ўлады абранаму прэзідэнту Адаме Бэрау[14]. Аднак Джамэ зноў адмовіўся сысці ў адстаўку. Тэрмін быў падоўжаны яшчэ на чатыры гадзіны, аднак ён праігнараваў і яго[15]. Прэзідэнт Маўрытаніі Махамед Абдэль-Азіз, прэзідэнт Гвінеі Альфа Кандэ і спецыяльны прадстаўнік ад ААН Махамед Ібн Чамбас спрабавалі ўгаварыць яго сысці ў адстаўку[16]. Міністр абароны краіны Усман Баджые заявіў, што армія Гамбіі не будзе ваяваць з ЭКАВАС[17]. Паводле звестак Бэрау і сенегальскага афіцыйнага прадстаўніка, Джамэ 20 студзеня пагадзіўся сысці з пасады прэзідэнта і пакінуць краіну[18][19].

У лістападзе 2021 года Адама Бэрау абвясціў аб выстаўленні сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкія выбары 2024 года.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Па веравызнанні — мусульманін-суніт. Дзве жонкі, пяцёра дзяцей. Раней яго сына загрыз сабака[20].

Зноскі

  1. Adama Barrow // https://pantheon.world/profile/person/Adama_Barrow
  2. https://uzomediangr.wordpress.com/2016/12/03/the-biography-of-adama-barrow-age-life-profile-history-net-worth/
  3. http://www.senenews.com/2016/12/02/qui-est-adama-barrow-le-suppose-nouveau-president-gambien_173392.html
  4. 'Adama Barrow appears at independent electoral commission today'. Архівавана 2 снежня 2016.
  5. Saidykhan, Musa (1 September 2016). "Breaking News: Adama Barrow Is UDP's Candidate" [брытанская англійская]. Архівавана з арыгінала 6 кастрычніка 2017. Праверана 25 November 2016. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2017. Праверана 22 студзеня 2017.
  6. "Argos guard tackles Gambia strongman". The Times [брытанская англійская]. 2016-11-20. Праверана 2016-11-25.
  7. "Breaking News: Adama Barrow Is UDP's Candidate" [брытанская англійская]. 2016-09-01. Архівавана з арыгінала 6 кастрычніка 2017. Праверана 2016-11-25. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2017. Праверана 22 студзеня 2017.
  8. Gambia 2016: Adama Barrow Laughs Off Jammeh’s Threat(недаступная спасылка) (15 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2016. Праверана 25 лістапада 2016.
  9. Gambia election row: Yahya Jammeh 'should step down now' (en).
  10. Gambia’s Adama Barrow says shock win heralds 'new hope' (en).
  11. "Gambia crisis: Barrow sworn in in Senegal as Jammeh stays put" [брытанская англійская]. 19 January 2017.
  12. Senegalese troops enter Gambia in support of its new president
  13. Савбяс ААН выступіў за змену ўлады ў Гамбіі
  14. Кантынгент ЭКАВАС прыпыніў ваенную аперацыю ў Гамбіі
  15. "Gambia crisis: Jammeh misses second deadline to step down". BBC. 2017-01-20. Праверана 2017-01-20.
  16. "The Gambia: Jammeh ignores two more deadlines to quit". The Guardian. 2017-01-20. Праверана 2017-01-20.
  17. "Gambia army chief recognizes President Barrow as commander-in-chief". Reuters. 2017-01-20. Праверана 2017-01-20.
  18. Gambia's Yahya Jammeh 'agrees to step down'. Al Jazeera (20 студзеня 2017). Праверана 20 January 2017.
  19. "Gambia's defeated leader agrees to cede power: Official". The Associated Press. New York Times. Праверана 20 January 2017.
  20. UPDATE 3-Gambia President Jammeh rejects outcome of Dec. 1 election Архівавана 20 снежня 2016. (en). reuters.com. 2016-12-10. Працытавана 2016-12-12