Яя Джамэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яя Джамэ
англ.: Yahya Jammeh
Yahya Jammeh 2014-08-05.jpg

2-і Прэзідэнт Гамбіі
29 верасня 1996 — 19 студзеня 2017
Папярэднік Дауда Джавара[d]
Пераемнік Адама Бэрау

Нараджэнне 25 мая 1965(1965-05-25)[1][2] (56 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: Yahya Abdul-Aziz Jemus Junkung Jammeh
Маці Asombi Bojang[d]
Жонка Zeineb Jammeh[d]
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр, serial rapist
Званне палкоўнік
Узнагароды
National Order of the Lion of Senegal Order of Brilliant Jade Order of the Republic of The Gambia
Commons-logo.svg Яя Джамэ на Вікісховішчы

Яя (Яйя) Джамэ, поўнае імя Яя Абдул-Азіз Джамус Джункунг Джамэ (англ.: Yahya Abdul-Aziz Jemus Junkung Jammeh, нар. 25 мая 1965, Канілаі, Гамбія) — прэзідэнт Гамбіі з 18 кастрычніка 1996 па студзень 2017.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 мая 1965 года ў вёсцы Канілаі на паўднёвым-захадзе Гамбіі. Належыць да племені Ёла (Діёла) (Jola people).

У сем гадоў пайшоў у пачатковую школу ў роднай вёсцы (Кanilai Primary School), дзе вучыўся на працягу шасці гадоў. Пасля вучыўся ў пачатковай школе Св. Эдварда (Saint Edwards Primary School) у Бвіяме і ў сярэдняй школе Гамбіі (Gambia High School) у Банжуле. У 1983 годзе ў 18 гадоў атрымаў пасведчанне аб сярэдняй адукацыі (GCE 0 Level) з асабістай адзнакай па геаграфіі, англійскай мове, французскай мове, біялогіі і фізіцы.

Праходзіў ваенную падрыхтоўку ў ЗША, вучыўся ў Форт-Маклелане ў штаце Алабама, дзе атрымаў дыплом па ваеннай справе. У 1994 годзе камандуючы Узброенымі сіламі Часовага кіруючага савета лейтэнант Яйя Джамэ стаў на чале паспяховага дзяржаўнага перавароту. Калі Яйя Джамэ прыйшоў да ўлады, яму было ўсяго 29 гадоў. Тады, а пасля яшчэ ў 2001 і 2006 гадах ён трапляў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самы малады з дзеючых кіраўнікоў дзяржаў.

Стаўшы прэзідэнтам і хутка «прайшоўшы» шлях да палкоўніка, Джамэ ўвёў для сябе дадатковыя рэгаліі. Цалкам яго тытул гучаў наступным чынам: «Яго правасхадзіцельства прэзідэнт шэйх прафесар Аль-хаджы доктар Яйя Джамэ». Дарэчы, за прыхільнасць да квяцістых тытулаў яго неаднаразова параўноўвалі з іншымі экстравагантнымі афрыканскімі лідарамі, такімі, напрыклад, як кіраўнік Заіра (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга) Мабуту Сесе Сека, а таксама «Уладар усіх звяроў на зямлі і рыб у моры, Заваёўнік Брытанскай імперыі» Ідзі Амін з Уганды[3].

У 2010 годзе нязменны прэзідэнт (усенародна абіраўся ў 1996, 2001 і 2006 гадах) выказаў жаданне стаць каралём Гамбіі, але, зрэшты, сам жа і адмовіўся ад гэтай ідэі. Замест каранацыі Джамэ зноў заняў пасаду прэзідэнта — у 2011.

На пасадзе прэзідэнта Джамэ, сярод іншага, праславіўся заявай, што знайшоў лекі ад СНІДу і астмы. Гэтыя цяжкія захворванні ён прапаноўваў лячыць адварамі з зёлак. У 2009 годзе яго адміністрацыя абвясціла кампанію па збавенні краіны ад ведзьмакоў, пасля таго як Джамэ абвясціў, што менавіта тыя вінаватыя ў смерці яго цёткі. Прэзідэнт Гамбіі сцвярджаў, што і сам валодае звышнатуральнымі здольнасцямі. Джамэ таксама вызначыўся барацьбой за дысцыпліну. «Моладзь, якая гуляе ў футбол у сезон дажджоў і адмаўляецца працаваць на краіну, будзе сядзець у турме», — заявіў лідар на сустрэчы з грамадзянамі ў 2003 годзе. Зрэшты, e 2013 годзе Джамэ прыняў рашэнне аб усталяванні чатырохдзённага працоўнага тыдня, прыплюсаваўшы да ўік-энду пятніцу.

3 кастрычніка 2013 года краіна выйшла з Садружнасці нацый з фармулёўкай «Гамбія ніколі не будзе членам неакаланіяльнай установы». У 2015 годзе Джамэ абвясціў Гамбію ісламскай рэспублікай. У тым жа годзе краіна адмовілася ад англійскай мовы і перайшла на арабскую.

На выбарах у снежні 2016 года Джамэ спачатку прызнаў паражэнне, аднак пасля адмовіўся перадаваць паўнамоцтвы абранаму новаму кіраўніку дзяржавы. Хоць Адама Бэроу атрымаў бясспрэчную перамогу: вядомага ў краіне бізнесмена падтрымалі 45,5% выбаршчыкаў, тады як дзеючы кіраўнік набраў толькі 36,7% галасоў.

Джамэ заявіў, што ніхто не можа пазбавіць яго перамогі, апроч Алаха, і ўвёў на 90 дзён ваеннае становішча ў краіне. Напярэдадні нацыянальная асамблея Гамбіі падоўжыла яго паўнамоцтвы. У Банжуле пачаліся акцыі пратэсту. Пасля гэтага ўлады Сенегала вырашылі ўвесці ў Гамбію войскі, каб «стабілізаваць напружаную сітуацыю ў краіне». Да іх падключыўся ваенны кантынгент Эканамічнай супольнасці заходнеафрыканскіх дзяржаў (ЭКОВАС), які задзейнічаў сухапутныя, паветраныя і марскія рэсурсы армій 15 краін. Дзеянні Сенегала падтрымалі ваенна-паветраныя сілы Нігерыі. У інтэрвенцыі ў Гамбію ў рамках аперацыі «Аднаўленне дэмакратыі» ўдзельнічалі каля 7 тысяч вайскоўцаў кааліцыі і тэхніка. Вайсковую аперацыю падтрымаў Дзярждэп ЗША, аналагічную пазіцыю занялі ў ААН.

Пад канец студзеня 2017 года Яйя Джамэ, які займаў пасаду прэзідэнта Гамбіі больш за 20 гадоў, заявіў аб тым, што ён адмаўляецца ад барацьбы за ўладу і саступае месца Адама Бэроу. Рашэнне было прынята пасля працяглых перамоў Джамэ з прэзідэнтамі Ліберыі, Гвінеі і Маўрытаніі, якія выступілі ў якасці пасрэднікаў для вырашэння палітычнага крызісу. Джамэ атрымаў прытулак у Экватарыяльнай Гвінеі.

Зноскі

  1. Yahya Jammeh // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yahya Jammeh // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. zviazda.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Яя Джамэ