Перайсці да зместу

Адам Тамашавіч Скірмунт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Тамашавіч Скірмунт
Герб «Дуб»[d]
Герб «Дуб»[d]
маршалак шляхты Пінскага павета
1814 — 1817
маршалак шляхты Пінскага павета
1835 — 1838

Смерць 9 лістапада 1842(1842-11-09)[1]
Род Скірмунты
Бацька Тамаш Скірмунт
Жонка Ганна з Ордаў[d]
Дзеці Баляслаў Скірмунт[d] і Генрык Скірмунт[d]
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат філасофіі[d]

Адам Скірмунт (каля 1790 — 9 лістапада 1842) — дзяржаўны дзеяч.

Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў сям’і Тамаша Скірмунта, харунжага пінскага. У 1793 г. у маёнтку Сяляцічы на Піншчыне быў хрышчаны святаром Фамой Рабановічам ва ўніяцтва. А ў 1799 г. манахам францысканцам Пятром Твароўскім у пінскім касцёле хрышчаны ў каталіцтва[2]. Меў брата Аляксандра, маршалка павятовай шляхты.

Царква Раства Багародзіцы ў Вяляцічах

Выпускнік Віленскага ўніверсітэта, «кандыдат філасофіі» (1811). Маршалак шляхты Пінскага павета ў 1814—1817 і 1835—1838 гадах. У 1820 г. з братам Аляксандрам падзяліў бацькаўскі маёнтак у Плотніцы, уладальнік маёнткаў Вяляцічы і інш. Заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Вяляцічах.

У шлюбе з Ганнай з Ордаў[3] (пам. 12.05.1891[3]) меў дзяцей:

  • Баляслаў (10.09.1818 — 27.02.1857)[3], пінскі павятовы маршалак, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы і Вяляцічах; ж. — Караліна Аляксандраўна Скірмунт (1824—1916). Пахаваны на старых могілках у Пінску[3].
  • Генрых (нар. 1819 — 07.02.1893[3]), уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы і Вяляцічах. У шлюбе з Вандай са Стравінскіх (каля 1830—1904), дачкой Адама Стравінскага, суддзі Слонімскага павета[4].

31 студзеня 1844 года Ганна пабралася другім шлюбам з Юзафам Кужанецкім. Пахаваная на старых могілках у Пінску[3].

Зноскі