Тамаш Скірмунт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамаш Скірмунт
Герб «Дуб»[d]
Герб «Дуб»[d]
Род Скірмунты
Бацька Міхал Скірмунт[d]
Дзеці Аляксандр Скірмунт і Адам Скірмунт

Тамаш Скірмунт (?  — ?) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў сям’і Міхала Скірмунта, старасты васількаўскага. Меў брата Адам, старосту пінскага.

Харунжы пінскі, у 1792 г. быў старастам пінскім. У 1793 годзе засядаў ужо ў расійскай Ліквідацыйнай камісіі Мінскай губерні па праверцы дакументаў на права валодання нерухомай маёмасцю.

Пры выкананні службовых абавязкаў Тамаш Скірмунт злоўжываў сваім становішчам. Так, 7 мая 1792 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зацвердзіў рашэнне Асэсарскага суда Вялікага Княства Літоўскага павыніках разгляду скаргі пінскіх мяшчан на супрацьзаконную дзейнасць гетмана Міхала Казіміра Агінскага, старасты пінскага Тамаша Скірмунта, войта пінскага Адама Скірмунта і камісара Себасцьяна Бароўскага.

" Скарга мяшчан горада Пінска. 1792 г.

[…] места Пінск, некалі гандлёвае і шматлюднае праз розныя краёвыя рэвалюцыі або праз шматлікія пажары зруйнаванае да такой ступені, што толькі след мясцовай юрысдыкцыі, раней называнай Магдэбургіяй, з невялікай лічбай мяшчан у ім застаўся, у той жа час кіраўніцтва старасты [Тамаша Скірмунта] так далёка пашырыла межы сваёй улады, што ўсе фундушы, прыбыткі і выгоды на ўпрыгожванне, парадак ды іншыя патрэбы места ад Найсвятлейшых Каралёў Польскіх і Вялікіх Князёў Літоўскіх прывілеямі перад і пасля ўнійнымі, Канстытуцыямі сеймавымі зацверджаныя і нададзеныя, былі незаконна адабраны на карысць старасты.

Менавіта ўвесь прыбытак прапінацыі ад вырабу і продажы ў месце напояў, а таксама чыншы з мясцовых пляцаў, купецкіх крамаў, з камораў солі ды інш., з крамаў хлебных і мясных, таксама прыбытак з Дома гасціннага, прыбытак за вагу і вымярэнні з васкабойні, цырульні і лазні. Таксама ад […] гандлюючых на Рынку і Рыбным базары ды іншых базарах, адным словам, усё, што павінна ісці на ўтрыманне, упрыгожванне і парадак з самых старажытных часоў наданых і выкарыстаных, усё гэта названым ваяводам [гетманам Міхалам Казімірам Агінскім] з папярэднікамі сваімі, старастамі пінскімі адабрана, места апрача жахлівых карцін знішчанай Ратушы пакінуў без найменшых фундушаў. Таксама на самым пачатку сваёй улады стараста, заключыўшы на шкоду места Пінска змову з названымі Скірмунтам войтам места Пінска [Адам Скірмунт] і Бароўскім, у той час намеснікам замкавым Пінска, грунт мясцовы Бронага да шасці валок, які з незапамятных часоў быў уласнасцю пінскіх мяшчан (пра тое сведчыць Маніфест, унесены у гродскія акты Берасцейскага ваяводства) з фальваркам Вайтоўскім і млынам ветраным забраў і да гэтага часу прыбытак сабе забірае. Акрамя таго, розныя манаполіі, якія сціскаюць гандаль і перашкаджаюць прамысловасці, надзвычайныя падаткі як ад солі, што прывезена на продаж, ад продажы алею, дзёгцю, а таксама яблык, цыбулі ды іншага харчу на мяшчан пінскіх, якія жывуць з працы сваіх рук і з прамысловасці, накінуў.

Названы Гетман пасля атрымання Эканоміі Пінскай усялякі ўваход у пушчу Эканоміі Пінскай, нягледзячы на даўнія правы і звычаі, мяшчанам пінскім забараніў. Таксама, будучы старастам пінскім, аўстэрыю на самым Рынку места збудаваў, і па гэты час на шкоду прапінацыі мясцовай прыбытак незаконна забірае.

"

У выніку шляхцічы былі прызнаныя каралём і вялікім князем вінаватымі ў тым, што пазбавілі пінскіх мяшчан законных прывілеяў, прысвоілі гарадскую маёмасць, наклалі вялізарныя падаткі на гандаль і прамысловасць і г. д. Суд прызнаў справядлівасць скаргі і прымусіў адмяніць усе незаконныя акты, якія парушалі правы пінчукоў.

Уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы. Плотніца засталася сынам, якія ў 1820 г. яны падзялілі маёнтак паміж сабой.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў сыноў:

  • Адам, выпускнік Віленскага ўніверсітэта, «кандыдат філасофіі» (1811)
  • Аляксандр, маршалак шляхты Пінскага павета.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]