Аляксандр Тамашавіч Скірмунт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Тамашавіч Скірмунт
POL COA Dąb.svg
Герб «Дуб»[d]

маршалак шляхты Пінскага павета[d]
харунжы пінскі[d]

Нараджэнне 1793[1]
Смерць 1845[1]
Месца пахавання
Род Скірмунты
Бацька Тамаш Скірмунт
Жонка Гартэнзія з Ордаў[d]
Дзеці Гелена Скірмунт

Аляксандр Скірмунт (1793—1845[2]) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў 1794 годзе ў сям’і Тамаша Скірмунта, харунжага пінскага. Меў брата Адама, маршалка павятовай шляхты[3].

Пінскі павятовы маршалак[4], харунжы пінскі (1815)[3].

У 1820 г. з братам Адамам падзяліў бацькаўскі маёнтак у Плотніцы, уладальнік маёнткаў Чарвенічы (489 душ у 1815), Рум ды інш. (1 255 душ у 1834)[3]. Заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Радчыцку.

Царква ў Радчыцку. І. Сербаў, 1912 г.

Памёр у 1845 годзе. Пахаваны ў Радчыцку каля царквы, магіла захавалася.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Гартэнзія з Ордаў

У шлюбе з Гартэнзій Міхайлаўнай з Ордаў (1808—1894), сястрой мастака Напалеона Орды. З ёй меў дачку Гелену (1827—1874), мастачку[3]. Гартэнзія пахавана побач з дачкой на Старых могілках у Пінску.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 надмагілле
  2. Гарадная 1592-1863. Кроніка літоўскага мястэчка (руск.) . Праверана 26 лістапада 2016.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Смалянчук, А. Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю / Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — 700 с. — ISBN 978-985-23-0016-2.
  4. 1835. Гарадная выйграла суд у Скірмунта (руск.) . Праверана 26 лістапада 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]