Адар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адар (іўр.: אֲדָר) — у яўрэйскім календары дванаццаты месяц, калі лічыць ад нісана, як прынята ў Бібліі і шосты месяц, калі лічыць з тышрэя.

У высакосным годзе дадаецца 13-ы месяц пад назвай Адар-Шэні або Адар Бэт («Другі Адар»). Папярэдні Адара месяц Шват мае працягласць у 30 дзён. Трыццаты дзень Швата з'яўляецца першым днём Рош-Хадэшы месяца Адар. Другі Адар пачынаецца з трыццатага дня першага Адара, Рош-Хадэш другога Адара. Згодна з яўрэйскай традыцыі, год, калі Аман вырашыў знішчыць яўрэйскі народ, быў высакосны, і цудоўнае выратаванне адбылося ў другім Адары. У месяцы Адар бывае ў яўрэяў пост Эсфір і свята Пурым.