Перайсці да зместу

Ада Лундвер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ада Лундвер
эст.: Ada Lundver
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 9 лютага 1942(1942-02-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 2011(2011-10-06) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Муж Mikk Mikiver
Музычная дзейнасць
Прафесіі актрыса, спявачка, кінаактрыса
Інструменты вакал[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ада Лундвер (эст.: Ada Lundver; 9 лютага 1942, Хіюмаа, Эстонія — 6 кастрычніка 2011, Талін, Эстонія) — эстонская актрыса і эстрадная спявачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ада Лундвер нарадзілася 9 лютага 1942 года на эстонскім востраве Хіюмаа. У 1960 годзе працавала на гарбарна-абутковым камбінаце «Камунар» у Таліне. З 1961 года стала актрысай Дзяржаўнай філармоніі Эстонскай ССР. У 1964 годзе скончыла курсы артыстаў эстрады пры Талінскай філармоніі. Шмат здымалася ў 1960-х — пачатку 1970-х гадоў. У кінематографе Лундвер нараўне з Эвэ Ківі была адной з найбольш знакамітых эстонскіх актрыс.

У 1971—1983 гадах была замужам за вядомым эстонскім акцёрам Мікам Міківерам.

Памерла 6 кастрычніка 2011 года ў Таліне. Пахаваная на Лясных могілках у Таліне побач з мужам.

Зноскі