Адкрыты чэмпіянат Азіі па снукеры 1993

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адкрыты чэмпіянат Азіі 1993
Сезон 1992/1993
Тэрміны 13 — 20 сакавіка 1993
Арэна Imperial Queens Park Hotel
Горад Бангкок
Краіна Тайланд
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Nescafe
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £179,750
Прызавыя пераможцы £30,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Дэйв Харальд
Фіналіст Сцяг Уэльса Дарэн Морган
Лік 9:3
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 144 (Стывен Хендры)
(кваліфікацыя: 137 (Джэймі Вудман))
←1992Адкрыты чэмпіянат Азіі1994→

Адкрыты чэмпіянат Азіі 1993 (англ.: Asian Open) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 20 сакавіка 1993 года ў Imperial Queens Park Hotel у Бангкоку, Тайланд. Турнір стаў восьмым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Азіі, які быў заснаваны ў 1984 годзе пад назвай «Тайланд Мастэрс» («англ.: Thailand Masters»), але быў нярэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £179,750, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў 26-гадовы Дэйв Харальд, які займаў толькі 93-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Па сённяшні дзень Харальд з'яўляецца самым нізкарэйтынгавым пераможцам рэйтынгавага спаборнцітва ў гісторыі снукера.