Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 1992

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1992


Сезон: 1992/1993
Тэрміны: 13 — 29 лістапада 1992
Арэна: Guild Hall
Горад: Прэстан
Краіна: Англія
Арганізацыя: WPBSA
Спонсар: Royal Liver Assurance
Фармат: Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £336,400
Прызавыя пераможцы: £70,000
Мінулы чэмпіён: Сцяг Англіі Джон Пэрат
Фінал
Пераможца: Сцяг Англіі Джымі Уайт
Фіналіст: Сцяг Англіі Джон Пэрат
Лік: 16:9
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя: 147 (Пітэр Эбдан)
←1991Чэмпіянат Вялікабрытаніі1993→

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1992 (англ.: UK Championship 1992, таксама вядомы як Royal Liver Assurance UK Championship 1992 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 29 лістапада 1992 года ў Guild Hall у Прэстане, Англія. Турнір стаў 16-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £336,400, з якіх £70,000 атрымаў пераможца.