Стывен Хендры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стывен Хендры
Снукер

англ.: Stephen Hendry
Фота
 
Дата нараджэння: 13 студзеня 1969(1969-01-13) (49 гадоў)
Месца нараджэння: Эдынбург, Шатландыя
Грамадзянства: Flag of Scotland.svg Шатландыя
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар'ера: 1985 — 2012
Найвышэйшы рэйтынг: 1 (30.04.199004.05.1998
02.05.200607.05.2007)
Прызавыя грошы: > £8,700,000
Найвышэйшая серыя: 147 (11 разоў:
Matchroom League 1992,
Чэмпіянат свету 1995,
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1995,
Charity Challenge 1997,
Прэм'ер-ліга 1998,
Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 1999,
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1999,
Гран-пры Мальты 2001,
Чэмпіянат свету 2009,
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2011,
Чэмпіянат свету 2012)
Колькасць соценных серый: 775
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 36
Іншыя прафесійныя турніры: 38
Чэмпіён свету: 1990, 1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1999

Сты́вен Хе́ндры (англ.: Stephen Hendry; нар. 13 студзеня 1969, Эдынбург, Шатландыя) — шатландскi былы прафесiйны гулец у снукер. Былы лідар сусветнага рэйтынгу. Сяміразовы чэмпіён свету (1990, 1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1999), пяціразовы пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі (1989, 1990, 1994, 1995, 1996), шасціразовы пераможца Мастэрс (1989, 1990, 1991, 1992, 1993, 1996) і, такім чынам, адзін з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны.

У 1985 Хендры стаў самым маладым прафесійным снукерыстам: яму было ўсяго 15 гадоў. У 21 год ён стаў самым маладым чэмпіёнам свету ў гісторыі. Стывен Хендры з'яўляецца сяміразовым чэмпiёнам свету (1990, 1992—1996, 1999), пяціразовым пераможцам чэмпіянату Вялікабрытаніі (1989-1990, 1994-1996) і шасціразовым пераможцам турніру Мастэрс (1989-1993, 1996). Апроч таго, Хендры з'яўляецца рэкардсменам па агульнай колькасці рэйтынгавых перамог - 36 турніраў. Уладальнiк мноства іншых рэкордаў, кавалер Ордэна Брытанскай Iмперыi.

Хендры займаў першае месца ў сусветным рэйтынгу на працягу васьмі сезонаў запар (1990-1998), а таксама зноў стаў першым у сезоне 2006/2007. Ён займае другі радок у спісе гульцоў, якія зрабілі найбольшую колькасць соценных серый у гісторыі (775 серый), а таксама другі радок па колькасці максімальных серый (11 максімумаў), саступаючы па абодвум паказчыкам толькі Роні О'Салівану. Апроч таго, Стывен Хендры зарабіў за сваю прафесійную кар'еру больш любога іншага гульца - больш за £8,5 мільёнаў.

У маі 2012 года Хендры зрабіў заяву аб завяршэнні сваёй кар'еры пасля паражэння ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету ад Стывена Магуайра — 2:13. У пачатку сезона 2014/2015 атрымаў запрашальную карту і мае права прымаць удзел на прафесійных снукерных турнірах.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Спартыўныя дасягненні
Папярэднік:
Алекс Хігінс
Наймалодшы чэмпіён свету
21 год
Пераемнік:
няма