Адмет Пірыдскі
Выгляд
| Адмет Пірыдскі | |
|---|---|
| стар.-грэч.: Ἄδμητος | |
| | |
| Нараджэнне | V стагоддзе да н.э. |
| Смерць | V стагоддзе да н.э. |
| Жонка | Фтыя I[d] |
| Дзеці | Тарып[d] |
| Грамадзянства | |
Адмет Пірыдскі — цар старажытнага Эпіра, які кіраваў у V стагоддзі да н.э.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адмет лічыцца заснавальнікам роду Пірыдаў. Аднойчы Адмет звярнуўся з нейкай просьбай да афінян, але атрымаў пагардлівую адмову ад Фемістокла, які тады знаходзіўся на вяршыні магутнасці ў дзяржаве. З тых часоў Адмет вельмі азлобіўся, і ясна было, што ён адпомсціць Фемістоклу, калі той калі-небудзь апынецца ў яго руках. Аднак, калі Фемістокл быў выгнаны з Элады і, у часе ганенняў і пераследаў, прыйшоў з просьбай да Адмета, той нечакана ўзяў яго пад сваю абарону і дапамог перабрацца ў Македонію[1].