Фемістокл

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Фемістокл
грэч.: Θεμιστοκλῆς
Illustrerad Verldshistoria band I Ill 116.png
Дата нараджэння: каля 524 года да н.э. 
Месца нараджэння: Горад Афіны
Дата смерці: 459 да н.э.(-459)
Лагатып ВікіСховішча Фемістокл на Вікісховішчы

Фемістокл (стар.-грэч.: Θεμιστοκλῆς) — афінскі дзяржаўны дзеяч і палкаводзец перыяду грэка-пэрсыдзкіх войнаў (500-449 да н. э.). З 493/492 неаднаразова займаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады архонта і стратэга. Будучы правадыром марской партыі, у якой адбіваліся інтарэсы гандлёва-рамесных слаёў і беднаты, Фемістокл імкнуўся ператварыць Афіны ў марскую дзяржаву.

Фемістокл падняўся на вяршыню ўлады выключна дзякуючы сваім здольнасцям. Афінскія арыстакраты, якія раней непадзельна кіравалі ў горадзе, заўсёды працівіліся яго ўплыву. Калі б не крызіс, выкліканы нашэсцем персаў, вышэйшыя пасады ў Афінах, быць можа, і надалей займалі б не па добрай якасці, а па праве нараджэння.

У 493 па яго ініцыятыве афіняне ўмацавалі Пірэй, зрабіўшы яго ваеннай гаванню. Дамогшыся перавагі над сухапутнай партыяй, якая ўзначальвалася Арыстыдам, Фемістокл пераканаў афінян ў 482 стварыць для паспяховай барацьбы з Персіяй на дзяржаўныя даходы ад руднікоў ваенны флот агульнай колькасцю ў 200 трыер. Падчас паходу Ксеркса I Фемістокл адыграў вырашальную ролю ў арганізацыі агульных грэчаскіх сіл супраціўлення, у кіраўніцтве афінскім флотам, асабліва ў марской бітве пры Саламіне (480). Ён спрыяў вызваленню грэчаскіх гарадоў Малай Азіі ад улады Персіі, быў ініцыятарам стварэння 1-га Афінскага марскога саюза (478). Яго палітычныя рэформы (487-486) прывялі да далейшага развіцця афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі (выбары архонтаў па жэрабі, прадастаўленне магчымасці коннікам займаць гэтую пасаду, вызваленне калегіі стратэгаў ад кантролю Арэапагу). У выніку інтрыг афінскай арыстакратыі Фемістокл у 471 быў падвергнуты астракізму; пазней абвінавачаны ў дружбе з персамі, у патаемнай сувязі са спартанскім палкаводцам і асуджаны агульным сходам грэкаў. Пасля тулянняў бег да персідскага цара Артаксеркса I.

Антычныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]