Кантонскі дыялект: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др зараз дапішу далей
Радок 2: Радок 2:


== Фаналогія ==
== Фаналогія ==
Склад у кантонскай складаецца з ''ініцыялі'' (зычнага), ''фіналі'' (галоснага ці галоснага і зычнага) і ''тону''. У адрозненне ад [[Паўночныя кітайскія дыялекты|паўночных дыялектаў]], у кантонскай захаваліся фіналі з зычнымі -p, -t, -k («уваходзячага» тону).
Кантонская мова характэрызуецца захаваннем складоў, якія заканчваюцца на -p, -t, -k.

Медыяль -w- захавалася толькі пасля ініцыяляў g- /k/, k- /kʰ/ і нулявой ініцыялі, а медыяль -j- толькі пасля нулявой ініцыялі. Таму пры аналізе іх звычайна лічаць, што -w- і -j- з'яўляецца уваходзяць у ініцыяль.

=== Ініцыялі ===

Ініцыялі — гэта зычныя, з якіх можа пачынацца склад.


=== Тоны ===
=== Тоны ===

Версія ад 05:23, 15 студзеня 2012

Кантонскі, гуаньчжоўскі ці гуандунскі дыяле́кт кітайскай мовы (кант. 廣州話 Gwóngjāuwá, 廣東話 Gwóngdūngwá) — дыялект кітайскай мовы, найбуйнейшы дыялект групы Юэ. На ім размаўляюць жыхары правінцый Гуандун і часткова Гуансі, Ганконга, Макао, а таксама кітайцы ў Амерыцы і Еўропе.

Фаналогія

Склад у кантонскай складаецца з ініцыялі (зычнага), фіналі (галоснага ці галоснага і зычнага) і тону. У адрозненне ад паўночных дыялектаў, у кантонскай захаваліся фіналі з зычнымі -p, -t, -k («уваходзячага» тону).

Медыяль -w- захавалася толькі пасля ініцыяляў g- /k/, k- /kʰ/ і нулявой ініцыялі, а медыяль -j- толькі пасля нулявой ініцыялі. Таму пры аналізе іх звычайна лічаць, што -w- і -j- з'яўляецца уваходзяць у ініцыяль.

Ініцыялі

Ініцыялі — гэта зычныя, з якіх можа пачынацца склад.

Тоны

У кантонскай мове 6 ці 7 тонаў. У ельскай сістэме запісу яны пазначаюцца дыякрытычнымі знакамі над літарай і літарай h пасля галоснага. Тоны такія:

  1. Высокі роўны ці ўзыходзячы; у сучаснай ганконгскай кантонскай яны знаходзяцца ў вольным вар'іраванні.
    • высокі роўны [˥] (a1, ā)
    • высокі падаючы [˥˧] (a1, à)
  2. усходны з сярэдняга да высокага [˧˥] (a2, á).
  3. сярэдні роўны [˧] (a3, a)
  4. нізкі падаючы [˨˩] (a4, àh)
  5. нізкі усходны [˨˧] (a5, áh)
  6. нізкі роўны [˨] (a6, ah)

Калі лічыць адрозненне паміж складамі з санорнымі і выбухнымі зычнымі нефаналагічным (г.зн., што склады san і sat адрозніваюцца не зычным, а тонам), як у сярэднекітайскай, то тонаў атрымоўваецца 9 ці 10:

Назва тона Вымаўленне Нумар Каментарый
上陰平 першы іньны роўны высокі роўны [˥] 1 У сучаснай ганконгскай кітайскай гэтыя два тоны не адрозніваюцца. Назва другога варыянта не адпавядае вымаўленню.
下陰平 другі іньны роўны высокі падаючы [˥˧] 1
陰上 іньны усходны усходны да высокага [˧˥] 2
陰去 іньны падаючы сярэдні роўны [˧] 3 Традыцыйная назва не адпавядае вымаўленню.
上陰入 першы іньны уваходны высокі роўны [˥] 1 Толькі ў складах на -p, -t, -k.
下陰入 другі іньны уваходны сярэдні роўны [˧] 3 Толькі ў складах на -p, -t, -k.
陽平 янны ровны нізкі падаючы [˨˩] 4
陽上 янны усходны нізкі усходны [˨˧] 5
陽去 янны падаючы нізкі роўны [˨] 6 Традыцыйная назва не адпавядае вымаўленню.
陽入 янны уваходзячы нізкі роўны [˨] 6 Толькі ў складах на -p, -t, -k.

Назвы тонаў даюцца па сярэднекітайскаму вымаўленню часоў дынастыі Тан. Іньныя тоны развіліся ў складах з пачатковым глухім зычным, янныя — з звонкім ці санорным. «Уваходныя» тоны магчымыя толькі ў складах на -p, -t, -k.

Змена таноў

У кантонскай адсутнічае змена тона у адрозненні ад яго пазіцыі ў слове (як у путунхуа, калі склады 3 тона ідуць разам, ці як у паўднёвамінскай).

Але у кантонскай тон можа мяняцца ў некаторых словах ці граматычных канструкцыях:

  • У многіх складаных словах тон апошняга склада мяняецца на 2 (за выключэннем складоў з 1 ці 2 тонам): 廣東 Gwóngdūng + 話 wàh = 廣東話 Gwóngdūngwá
  • У тэрмінах радства, утвораных паўтарэннем склада, першы тон мяняецца на чацвёрты: 媽 má + 媽 má = 媽媽 màhmá
  • У канструкцыі з паўторам прыметніка апошні тон мяняецца на другі