Кітайцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кітайцы
Саманазва 漢族 або 汉族
Рассяленне 1 229 065 тыс. у КНР,, 22 652 тыс. Кітайскай рэспубліцы
Этнічныя мовы кітайская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) культ продкаў, будызм, даасізм, канфуцыянства
Геаграфічна-моўная група Сіна-Тыбецкія народы[d]
Блізкія этнасы тыбетцы, бірманцы, качыны, бай

Кіта́йцы (кіт. 漢族 або 汉族 «хань») — найбуйнейшы па колькасці народ на Зямлі (19 % агульнага насельніцтва), найбуйнейшая этнічная група Кітайскай Народнай Рэспублікі (1 229 065 тыс., 91,5 % ад усяго насельніцтва ў 2012 г.)[1] і Кітайскай рэспублікі (22 652 тыс. чал., 98 % ад ўсяго насельніцтва ў 2012 г.)[2]. Буйныя групы кітайцаў таксама жывуць у іншых краінах — Сінгапуры, Малайзіі, Таіландзе, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Інданезіі, Філіпінах і г. д.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Слова Хань бярэ пачатак ад дынастыі Хань, якая змяніла дынастыю Цынь, якой удалося аб’яднаць увесь Кітай. Назва дынастыі паходзіць ад назвы ракі Ханьшу ў цэнтральнай частцы Кітая, у якой жылі заснавальнікі дынастыі Хань. Таксама гэта слова ў Старажытным Кітаі, асабліва ў класічнай кітайскай літаратуры, можа азначаць Млечны шлях, бо самі ханьцы звалі сваю краіну Нябеснай ракой або Паднябеснай.

У часы праўлення дынастый Цынь і Хань плямёны, якія засялялі Кітай, пачалі адчуваць сябе часткай адзінага народу. Акрамя таго, час праўлення дынастыі Хань лічыцца вышэйшай кропкай росквіту старажытнакітайскай цывілізацыі. У гэты час яго ўплыў распаўсюдзіўся на Цэнтральную і Паўночна-Усходнюю Азію, а па тэрыторыі і насельніцтву Старажытны Кітай мог супернічаць з Рымскай імперыяй.

Назвы Кітай і кітайцы ў Еўропе распаўсюдзіліся ў познім сярэднявеччы, паходзілі ад наймення племені кіданяў.

Кітайцы на Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі кітайцы з’явіліся ў пач. XX ст. у выніку інтэрніравання ў гады Руска-Японскай вайны. У 1926 г. у БССР налічвалася 119 кітайцаў, прычым 58 з іх жылі ў Віцебскай акрузе. У 1928 г. у наваколлях Віцебска была створана кітайская сельскагаспадарчая арцель (пазней калгас). Кітайцы прымалі ўдзел у Віцебскім патрыятычным падполлі падчас II Сусветнай вайны.[3]

У сучаснай Беларусі кітайцы ўяўляюць малую этнічную групу, аднак іх колькасць стала расце. Калі ў 1999 г. іх налічвалася 75 чал., то ў 2009 г. — 1642 чал.[4]

Выбітныя кітайцы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. CIA Архівавана 13 кастрычніка 2016.
  2. CIA Архівавана 25 снежня 2018.
  3. Карашчанка І. Кітайцы. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 4. — Мн: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997. С. 187
  4. Белстат