Кантонскі дыялект: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др зараз дапішу далей |
др →Ініцыялі |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
=== Ініцыялі === |
=== Ініцыялі === |
||
Ініцыялі — гэта зычныя, з якіх можа пачынацца склад. |
Ініцыялі — гэта зычныя, з якіх можа пачынацца склад. У табліцы даецца запіс у ельскай транскрыпцыі і па сістэме МФА. |
||
{| class="wikitable" |
|||
|- |
|||
! colspan="2" rowspan="2" | !! rowspan="2" | Губныя !! colspan="2" | Пярэднеязычныя !! rowspan="2" | Палатальны !! colspan="2" | Заднеязычныя !! Глатальныя |
|||
|- |
|||
! звычайныя !! свісцячыя !! звычайныя !! агубленыя |
|||
|- |
|||
! colspan="2" | Насавыя |
|||
| m /m/ || (n /n/) || || || (ng /ŋ/) || || |
|||
|- |
|||
! rowspan="2" | Выбухныя !! Без прыдыхання |
|||
| b /p/ || d /t/ || j /ts/ || || g /k/ || gw /kʷ/ || ∅ (/ʔ/) |
|||
|- |
|||
! З прыдыханнем |
|||
| p /pʰ/ || t /tʰ/ || ch /tsʰ/ || || k /kʰ/ || kw /kʷʰ/ || |
|||
|- |
|||
! colspan="2" | Фрыкатыўныя |
|||
| f /f/ || || s /s/ || || || || h /h/ |
|||
|- |
|||
! colspan="2" | Апраксіманты |
|||
| || l /l/ || || j /y/ || || w /w/ || |
|||
|} |
|||
У размоўнай мове Ганконга ініцыяль ng /ŋ/ знікае, а n /n/ пераходзіць у l /l/. |
|||
=== Тоны === |
=== Тоны === |
Версія ад 05:41, 15 студзеня 2012
Кантонскі, гуаньчжоўскі ці гуандунскі дыяле́кт кітайскай мовы (кант. 廣州話 Gwóngjāuwá, 廣東話 Gwóngdūngwá) — дыялект кітайскай мовы, найбуйнейшы дыялект групы Юэ. На ім размаўляюць жыхары правінцый Гуандун і часткова Гуансі, Ганконга, Макао, а таксама кітайцы ў Амерыцы і Еўропе.
Фаналогія
Склад у кантонскай складаецца з ініцыялі (зычнага), фіналі (галоснага ці галоснага і зычнага) і тону. У адрозненне ад паўночных дыялектаў, у кантонскай захаваліся фіналі з зычнымі -p, -t, -k («уваходзячага» тону).
Медыяль -w- захавалася толькі пасля ініцыяляў g- /k/, k- /kʰ/ і нулявой ініцыялі, а медыяль -j- толькі пасля нулявой ініцыялі. Таму пры аналізе іх звычайна лічаць, што -w- і -j- з'яўляецца уваходзяць у ініцыяль.
Ініцыялі
Ініцыялі — гэта зычныя, з якіх можа пачынацца склад. У табліцы даецца запіс у ельскай транскрыпцыі і па сістэме МФА.
Губныя | Пярэднеязычныя | Палатальны | Заднеязычныя | Глатальныя | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
звычайныя | свісцячыя | звычайныя | агубленыя | |||||
Насавыя | m /m/ | (n /n/) | (ng /ŋ/) | |||||
Выбухныя | Без прыдыхання | b /p/ | d /t/ | j /ts/ | g /k/ | gw /kʷ/ | ∅ (/ʔ/) | |
З прыдыханнем | p /pʰ/ | t /tʰ/ | ch /tsʰ/ | k /kʰ/ | kw /kʷʰ/ | |||
Фрыкатыўныя | f /f/ | s /s/ | h /h/ | |||||
Апраксіманты | l /l/ | j /y/ | w /w/ |
У размоўнай мове Ганконга ініцыяль ng /ŋ/ знікае, а n /n/ пераходзіць у l /l/.
Тоны
У кантонскай мове 6 ці 7 тонаў. У ельскай сістэме запісу яны пазначаюцца дыякрытычнымі знакамі над літарай і літарай h пасля галоснага. Тоны такія:
- Высокі роўны ці ўзыходзячы; у сучаснай ганконгскай кантонскай яны знаходзяцца ў вольным вар'іраванні.
- высокі роўны [˥] (a1, ā)
- высокі падаючы [˥˧] (a1, à)
- усходны з сярэдняга да высокага [˧˥] (a2, á).
- сярэдні роўны [˧] (a3, a)
- нізкі падаючы [˨˩] (a4, àh)
- нізкі усходны [˨˧] (a5, áh)
- нізкі роўны [˨] (a6, ah)
Калі лічыць адрозненне паміж складамі з санорнымі і выбухнымі зычнымі нефаналагічным (г.зн., што склады san і sat адрозніваюцца не зычным, а тонам), як у сярэднекітайскай, то тонаў атрымоўваецца 9 ці 10:
Назва тона | Вымаўленне | Нумар | Каментарый |
---|---|---|---|
上陰平 першы іньны роўны | высокі роўны [˥] | 1 | У сучаснай ганконгскай кітайскай гэтыя два тоны не адрозніваюцца. Назва другога варыянта не адпавядае вымаўленню. |
下陰平 другі іньны роўны | высокі падаючы [˥˧] | 1 | |
陰上 іньны усходны | усходны да высокага [˧˥] | 2 | |
陰去 іньны падаючы | сярэдні роўны [˧] | 3 | Традыцыйная назва не адпавядае вымаўленню. |
上陰入 першы іньны уваходны | высокі роўны [˥] | 1 | Толькі ў складах на -p, -t, -k. |
下陰入 другі іньны уваходны | сярэдні роўны [˧] | 3 | Толькі ў складах на -p, -t, -k. |
陽平 янны ровны | нізкі падаючы [˨˩] | 4 | |
陽上 янны усходны | нізкі усходны [˨˧] | 5 | |
陽去 янны падаючы | нізкі роўны [˨] | 6 | Традыцыйная назва не адпавядае вымаўленню. |
陽入 янны уваходзячы | нізкі роўны [˨] | 6 | Толькі ў складах на -p, -t, -k. |
Назвы тонаў даюцца па сярэднекітайскаму вымаўленню часоў дынастыі Тан. Іньныя тоны развіліся ў складах з пачатковым глухім зычным, янныя — з звонкім ці санорным. «Уваходныя» тоны магчымыя толькі ў складах на -p, -t, -k.
Змена таноў
У кантонскай адсутнічае змена тона у адрозненні ад яго пазіцыі ў слове (як у путунхуа, калі склады 3 тона ідуць разам, ці як у паўднёвамінскай).
Але у кантонскай тон можа мяняцца ў некаторых словах ці граматычных канструкцыях:
- У многіх складаных словах тон апошняга склада мяняецца на 2 (за выключэннем складоў з 1 ці 2 тонам): 廣東 Gwóngdūng + 話 wàh = 廣東話 Gwóngdūngwá
- У тэрмінах радства, утвораных паўтарэннем склада, першы тон мяняецца на чацвёрты: 媽 má + 媽 má = 媽媽 màhmá
- У канструкцыі з паўторам прыметніка апошні тон мяняецца на другі