Фернандэль: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.6.4) (робат дадаў: eu:Fernandel |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: cs:Fernandel |
||
Радок 22: | Радок 22: | ||
[[bg:Фернандел]] |
[[bg:Фернандел]] |
||
[[ca:Fernandel]] |
[[ca:Fernandel]] |
||
[[cs:Fernandel]] |
|||
[[da:Fernandel]] |
[[da:Fernandel]] |
||
[[de:Fernandel]] |
[[de:Fernandel]] |
Версія ад 15:00, 17 лютага 2012
Фернандэль (фр.: Fernandel, сапраўднае імя Фернан Жазеф Дэзірэ Кантандэн, фр. Fernand Joseph Désiré Contandin; 8 мая 1903, Марсель - 26 лютага 1971, Парыж) — французскі акцёр, адзін з найвялікшых комікаў тэатра і кіно Францыі і Італіі.
Біяграфія
Фернандель нарадзіўся 8 мая 1903 года ў Марселі ў доме № 73 на бульвары Шаў (фр. Chave), у доме аптэкара працы, і пражыў усё сваё жыццё ў Правансе. Па каталіцкім календары 8 мая - дзень святога Дэзірэ, які даў трэцяе імя Фернандэлю.
Кар'ера ў кіно
У кіно Фернандэль першы раз зняўся ў 1930 годзе ў кароткаметражным фільме «Лепшая нянюшка» - «La Meilleure bobonne». У 1931 годзе Марк Алегрэ (фр. Marc Allegret) прапануе яму ролю «неспрактыкаванага налётчыка» у экранізацыі п'есы Сашы Гітры «Белае і чорнае» - «Le Blanc et le noir».
Фернандэль згуляў у больш чым у 150 фільмах. Прычым фільм «Бальная запісная кніжка» (рэж. Жульен Дзювів'е - фр. Julien Duvivier) на Венецыянскім фестывалі ў 1937 годзе атрымаў прыз «лепшы замежны фільм».
У 1942 годзе Фернандэль выступае ў ролі рэжысёра. Фернандэль зняў тры фільма:
- «Адэмар і цацка лёсу» - «Adhemar ou le jouet de la fatalite» (1951)
- «Адрыен» - «Adrien» (1943)
- «Прасцяк» - «Simplet» (1942)
У 1951 годзе Фернандэль зняўся ў фільме рэжысёра Жульена Дзювів'е «Маленькі свет дона Каміла», які паклаў пачатак серыі з шасці фільмаў аб сельскім пастары паддоне Каміла, якая доўжылася на працягу дзевятнаццаці гадоў.