Марсель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Марсель
фр.: Marseille, акс.: Marselha
Сцяг Герб
Сцяг Герб
MarseillePaysage.jpg
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
240,62 км²
Вышыня цэнтра
12 (0-640) м
Насельніцтва
839 043 чалавек (2006)
Шчыльнасць
3487 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+33 491
Паштовыя індэксы
13001 – 13016
Афіцыйны сайт
mairie-marseille.fr
(фр.) (англ.) (руск.) (ням.) (ісп.) 
Марсель на карце Францыі
Марсель (Францыя)
Марсель

Марсе́ль (фр.: Marseille, ІРА: [maʁsɛj], мясцовае вымаўленне [mɑχˈsɛjɐ]; акс.: Marselha, ІРА: [maʀˈsejɔ, maʀˈsijɔ]) — горад у Францыі. Знаходзіцца на беразе Ліёнскага заліва (Міжземнае мора). У 2007 годзе разам з прыгарадамі ў Марселі жылі 1 605 тыс. жыхароў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў VI стагоддзі да н.э. як грэчаская калонія Масалія. Гандлёвы і культурны цэнтр, порт, сапернічаў з Карфагенам (марская бітва ў VI стагоддзі да н.э.). У 49 да н.э. заваяваны рымлянамі, у 476вестготамі, у 539франкамі, у 735 зруйнаваны арабамі. 3 879 у каралеўстве Арэлат, з XI стагоддзя ў графстве Праванс. У час крыжовых паходаў адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Міжземнамор’я. 3 1214 незалежны горад. У 1481 годзе раэам з Правансам перайшоў пад уладу французскіх каралёў. З канца XVII стагоддзя цэнтр керамічнай прамысловасці. Падарваная ў пачатку XIX стагоддзя кантынентальнай блакадай эканоміка Марселя пачала хутка развівацца ў другой палове XIX стагоддзя пасля адкрыцця Суэцкага канала (1869) і французскай экспансіі ў Паўночную Афрыку. У Другую сусветную вайну акупіраваны італа-нямецкімі войскамі (1942—1944), адзін з цэнтраў Руху Супраціўлення.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Буйнейшы порт Францыі на Міжземным моры. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт. Метрапалітэн.

Пачатковы пункт трансеўрапейскага нафтаправода на Страсбург і Карлсруэ (Германія).

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Важны прамысловы цэнтр. Нафтаперапрацоўка, нафтахімічная прамысловасць, судна- і авіябудаванне.

Навука, адукацыя, культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць 3 ўніверсітэты. Музеі археалогіі, прыгожых мастацтваў і інш. Марскі акварыум. Развіваецца турызм.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Руіны старажытна-рымскіх збудаванняў, арітэктурныя помнікі XI—XIX ст. На востраве каля Марселя размешчаны замак Іф (XVI ст.).

Выбітныя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Марсель // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.